Грамадства

Калі беларус хутка не атрымае дазвол на жыхарства ў Польшчы, яго жонку і дачку могуць адправіць у Германію

Жыццё Ірыны зараз залежыць ад польскіх чыноўнікаў. Яна хацела б, каб адны — тыя, што разглядаюць справы яе мужа і сына аб дазволе на жыхарства, — прынялі рашэнне як мага хутчэй. А другія, наадварот, прымалі рашэнне даўжэй. З-за асаблівасцей еўрапейскага заканадаўства ад гэтага залежыць, ці дазволяць ёй застацца ў Польшчы. Сваёй сітуацыяй жанчына падзялілася з Most.

Ірына прыехала ў Польшчу ў 2024 годзе. Пераезд з Беларусі быў непланаваны. Яе затрымалі сілавікі — і жанчына зразумела: ёю цікавяцца ў сувязі з актыўнасцю ў 2020 годзе. Тады часу на роздум было няшмат. У пашпартах — яе і дачкі — былі адкрытыя па іншай прычыне нямецкія візы. Польшча здавалася блізкай краінай з зразумелай мовай і беларускай дыяспарай. Так жанчына апынулася ў гэтай краіне ў вымушанай эміграцыі. Прызнаецца: у дзень ад’езду пра будучую легалізацыю яна не думала.

Ужо ў Польшчы жанчына даведалася пра механізм міжнароднай абароны і падала заяву за сябе і дачку. А яшчэ даведалася ад юрыстаў пра Дублінскі рэгламент, які можа аказацца для яе неспрыяльным.

Дублінскі рэгламент — гэта пагадненне, якое вызначае, якая краіна ЕС павінна разглядаць заяву аб міжнароднай абароне. У агульным выпадку гэта краіна, што выдала замежніку дакумент для ўезду ў ЕС або дазвол на знаходжанне. А калі такога дакумента не было — краіна першага ўезду ў ЕС.

Для Ірыны і яе дачкі такой краінай з’яўляецца Германія. Гэта значыць, што менавіта там павінна разглядацца іх прашэнне аб міжнароднай абароне. Пра гэта і гаварылася ў рашэнні Упраўлення па справах замежнікаў, якое разглядала іх справу.

Але рэгламент дазваляе рабіць выключэнні: улічваць гуманітарныя абставіны або сямейныя сувязі. Тады справа накіроўваецца той дзяржаве, з якой цесна звязаны заяўнік або дзе жывуць яго муж/жонка, непаўналетнія дзеці або бацькі непаўналетніх.

Карані мужа могуць дапамагчы

Муж і сын Ірыны спачатку заставаліся ў Беларусі. Але потым прыехалі ў Польшчу. У мужчыны польскія карані, таму яны з сынам падалі дакументы на пастаянны дазвол на жыхарства (сталы побыт) на гэтай падставе. Але гэта адбылося ўжо пасля таго, як Упраўленне па справах замежнікаў прыняло рашэнне накіраваць справу жанчыны ў Германію.

Атрымаўшы адказ, яна паведаміла дзяржаўнаму органу пра намер мужа і сына атрымаць ДНЖ у Польшчы, аднак рашэнне засталося тым самым.

Тады жанчына падала апеляцыю. Яе справа пакуль разглядаецца, як і справы аб ДНЖ. Калі мужу і сыну дадуць сталы побыт раней, чым будзе разгледжана апеляцыя па справе аб міжнароднай абароне, жанчына атрымае жалезны аргумент для разгляду яе справы ў Польшчы. Калі пазней — ёй могуць адмовіць і накіраваць справу ў Нямеччыну. У такім выпадку ў яе яшчэ застанецца магчымасць абскардзіць адмову ў судзе.

— Дачка ўпершыню была вырваная са свайго асяроддзя і перажыла стрэс. Толькі пачала адаптавацца, заводзіць сяброў… і зноў кудысьці пераязджаць — гэта вельмі цяжка. А немцы, у адрозненне ад палякаў, не разумеюць нашай сітуацыі, яны рэдка даюць абарону [беларусам] — быццам вяртацца ў Беларусь для нас бяспечна, — тлумачыць Ірына.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць