Свет1717

Далучэнне Крыма да Расіі магло быць апошняй воляй бацькі Пуціна

Пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе Уладзімір Пуцін, верагодна, здзейсніў апошнюю волю свайго бацькі, пішуць журналісты Раман Баданін і Міхаіл Рубін у кнізе «Цар уласнай персонай», паведамляе «Агенцтва».

Пуцін разам з некалькімі сябрамі з ліку сваіх пецярбургскіх калег наведаў бацьку ўлетку 1999 года, нядоўга да яго смерці. Уладзімір Спірыдонавіч цяжка хварэў на рак, ускладнены праблемамі з сэрцам, і ляжаў у анкалагічным дыспансеры ў Пецярбургу. Многія гады пазней, падчас прамой лініі ў 2017 годзе, Пуцін прызнаўся, што ягонаму бацьку спачатку паставілі няправільны дыягназ, і магчыма, час на лячэнне быў страчаны.

Бацька Пуціна быў упэўнены, што яго сын вось-вось узначаліць краіну (пра гэта тады ведала, магчыма, толькі «сям’я» Барыса Ельцына), і таму пакладаў на спадчынніка палітычныя надзеі.

Бацька сказаў Пуціну-малодшаму, што спадзяецца, што некалі Крым зноў вернецца да Расіі. Уладзімір Спірыдонавіч таксама прызнаўся сыну, што сумаваў па дзяржаўным гімне Савецкага Саюза, які быў адменены пасля распаду СССР у 1991 годзе. Гэтую частку размовы аўтарам кнігі пераказаў чалавек, блізка знаёмы з адным з наведвальнікаў бальніцы.

Журналісты лічаць, што гэтая гісторыя можа аказацца апокрыфам, але вылучаюць важны факт, які часта забываецца іншымі біёграфамі Пуціна. Крым, а дакладней — база расійскага (і раней савецкага) флоту ў Севастопалі, — быў дарагім месцам для Пуціна-старэйшага. Ён правёў там нейкі час перад вайной як матрос на падлодцы Чарнаморскага флоту.

Пуцін-малодшы ўпершыню згадаў севастопальскі эпізод бацькоўскай біяграфіі ў артыкуле, апублікаваным напярэдадні 9 траўня 2015 года, то бок на першую гадавіну акупацыі Крыма (гэты артыкул таксама адметны тым, што ў ім прэзідэнт Расіі пераблытаў даты смерці бацькі і маці)

Фотаздымак маладога бацькі ў флоцкай бесказырцы заўсёды стаяў у працоўным кабінеце прэзідэнта Расіі (як стала вядома з інтэрв’ю Олівера Стоўна) і менавіта з ім ён шэсць разоў удзельнічаў у маршы «Бессмяротны полк». «Адным словам, крыма-марская частка сямейнай гісторыі відавочна была важная Пуціну», — падсумоўваюць журналісты.

Дзяржаўны гімн, аўтарства Аляксандра Аляксандрава, Пуцін-малодшы вярнуў нашмат раней, чым Крым. Гэта, па сутнасці, стала адным з першых рашэнняў Пуціна пасля абрання прэзідэнтам у 2000 годзе.

Увосень да яго на прыём прыйшлі спартсмены з скаргай: падчас уручэння на Алімпіядзе ў Сіднэі-2000 ім няма чаго было спяваць. Сапраўды, з 1991 па 2000 год у Расіі быў, так бы мовіць, часовы гімн — мелодыя «Патрыятычнай песні» кампазітара Міхаіла Глінкі без слоў. Савецкі гімн быў вернуты з вялікай спешкай — ужо ў снежні 2000 года быў прыняты адпаведны закон, і ў навагоднюю ноч новы-стары гімн гучаў у эфіры расійскага тэлебачання.

Каментары17

  • Пытаннечка
    03.09.2025
    Крым забраць, бо бацька наказаў.
    Помслівасць, бо трэнер (пахан) навучыў.

    А сабіраць кал у слоікі? Чый гэта запавет?
  • Butch
    03.09.2025
    Мабыць тады і аншлюс Аўстрыі быў запаветам горача любімай маці аднаго ефрэйтара, а не лагічным вынікам векавога імпэрства і экспансіі капіталу?
  • Брат 2
    03.09.2025
    "Вы нам еще за Севастополь ответите!"

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць