Вайна1111

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»

Да гэтага моманту ўкраінскія ўрадавыя будынкі ў Кіеве не падвяргаліся ўдарам.

Полымя ва ўрадавым будынку 7 верасня. Фота: ДСНС

Гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне, піша карэспандэнтка BBC у Кіеве Сара Рэйнсфард. 

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання цэнтр Кіева быў вельмі добра абаронены. Таму гэты ўдар стане шокам для людзей. Ён стаў сімвалічным — і выразна дэманструе, што сцверджанні Уладзіміра Пуціна пра гатоўнасць да міру — не больш чым паказныя. Ён не спыняецца. Замест гэтага расійскія атакі становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі, піша журналістка.

Яна паведамляе, што цяпер нікому не дазваляюць блізка падыходзіць да будынка Кабміна: уваход у гэты раён перакрыты, там размешчаны ўсе асноўныя ўрадавыя будынкі — Кабінет міністраў, парламент і офіс прэзідэнта.

Яна піша, што бачыла, як верталёты скідвалі ваду на полымя. Над горадам падымалася велізарнае воблака дыму ад пажару.

Няма звестак пра тое, ці былі там пацярпелыя.

Але ў Кіеве — і па ўсёй Украіне — ёсць загінулыя і параненыя: сёння раніцай у жылым доме былі забіты жанчына з немаўлём. А ратавальнікі ўсё яшчэ шукаюць пацярпелых.

Каментары11

  • Anatol Starkou
    07.09.2025
    Падабаецца вам тое, што я пішу і выказваю свае думкі, альбо не падабаецца, праўда толькі у тым, што Расія магутная дзяржава і Украіну сцірае у парашок у прамым сэнсе гэтага слова і сатрэ пад ноль: гэта пытанне часу. Я бы раіў палякам і Беластоку прыгатавацца, беларуская армія не будзе літасна да усіх цывільных аб'ектаў і людзей. Вы раззлавалі Лукашэнку канкрэтна, як даубане разам з Расіяй - толькі мокрае месца застанецца. Трэба ўжо рабіць Польшчу і і ўсёй Еўропе тое, што Беларусь і Расія дыктуюць, інакш будзе вельмі кепска. Гэта праўда.
  • Ну-ну
    07.09.2025
    «Пасьпяхова» ідуць перамовы зь людажэрнай масковіяй, праўда? Ну, нічога, трэба даць яшчэ пару-тройку ляпідарна геніяльных тыдняў!
  • Ну-ну
    07.09.2025
    Anatol Starkou, пад Беластокам якраз што для Вас, што для Вашага мазаічнага sugar daddy ёсьць такое цудоўнае мястэчка, Хорашч завецца (Choroszcz). Вам туды, бо адчуваецца брак увагі спэцыялістаў.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць