У польскай мясцовасці Палацічы непадалёк ад памежнага пераходу ў Тэрэспалі ўпаў дрон. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 22:00. Беспілотнік выявілі супрацоўнікі Надбужанскага аддзялення Памежнай службы, паведамляе Польскае радыё.

Фота: Польскае радыё
Прадстаўнік ведамства Павел Смык паведаміў Польскаму радыё: «Памежнікі выявілі дрон побач з дзяржаўнай мяжой, недалёка ад аўтамабільнага пераходу Тэрэспаль. Апарат упаў у кукурузнае поле. Ніхто не пацярпеў. У гэты момант месца здарэння ахоўваюць паліцыя і ваенная жандармерыя, працягваюцца працэсуальныя дзеянні».
Пра падзенне беспілотніка былі паведамлены кампетэнтныя службы і пракуратура ў Бялай-Падлясцы. Паводле даеных Міністэрства абароны, дрон упаў прыкладна за 300 метраў ад мяжы з Беларуссю.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары