Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка
У кансерватыўнага актывіста і заснавальніка арганізацыі Turning Point USA Чарлі Кірка стралялі падчас сустрэчы з фанатамі ў ЗША.

Замах адбыўся падчас сесіі пытанняў і адказаў у рамках яго тура Prove Me Wrong ва ўніверсітэце Юта-Вэлі ў Арэме.
Паводле сведчанняў відавочцаў, пасля стрэлу ў Кірка на месцы пачалася паніка. Паліцыя і службы экстраннай дапамогі неадкладна прыбылі на месца здарэння.
Чарлі Кірк шпіталізаваны ў крытычным стане ў бальніцу, паведамляе Fox News.
На кадрах з месца замаху відаць, што Кірк быў паранены стрэлам у шыю.
Кірк вядомы сваёй палемікай з левымі актывістамі. Ён ездзіць па ўніверсітэтах, прапагандуе кансерватыўныя каштоўнасці і адказвае на пытанні як сваіх прыхільнікаў, так і ідэалагічных апанентаў.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Логіка чырвонай навалачы ва ўсе часы.