Грамадства2121

Хто тая дзяўчына, што сядзела побач з Лукашэнкам на конкурсе «Міс Беларусь»? Раней іх не бачылі разам

Нядаўняя выпускніца БНТУ Надзея Тоўсцікава раней не з'яўлялася на публіцы разам з Лукашэнкам, але засвяцілася на многіх іншых мерапрыемствах.

Лукашэнка па цэнтры, па правую руку ад яго сядзіць Уладлена Зайцава, па левую — Надзея Тоўсцікава

Надзеі Тоўсцікавай 23 гады. Родам яна з Юрцава — буйной вёскі ў Аршанскім раёне. Адметная вёска найперш Палацава-паркавым ансамблем, створаным у 19 стагоддзі расійскімі дваранамі Любамірскімі.

Вучылася Надзея ў Юрцаўскім садку-школе. Ужо ў школе яна была актывісткай БРСМ і кіравала валанцёрскім атрадам арганізацыі. Сярод іншага, яны, напрыклад, дапамагалі дзіцячым дамам. Выпусцілася ў 2019 годзе з пачэснай граматай ад БРСМ.

Надзея Тоўсцікава на фота — крайння злева. Фота: orshanka.by, старонка Укантакце маці Надзеі

Надзея паступіла ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт на спецыяльнасць «інжынер-будаўнік аўтамабільных дарог і аэрадромаў» факультэта транспартных камунікацый. Там яна таксама была актывісткай праўладных арганізацыяў — кіравала студэнцкай радай факультэта, актыўнічала ў БРСМ і на розных афіцыёзных мерапрыемствах.

У 2021 яна стала «Міс Viva Braslav». Пра сябе яна казала:

«Калі я знаёмлюся з хлопцам, то найперш гляджу на ягоны інтэлект. Калі ён ёсць, то шансаў у мяне мала».

Надзея Тоўсцікава. Фота з фатасесіі, якую яна дасылала для ўдзелу ў Міс Віва Браслаў — 2021

У 2022-м годзе яна ўвайшла ў фінал конкурса «Міс БНТУ», але не выйграла. У тым жа годзе яе запрасілі на Навагодні баль у Палац Незалежнасці — штогадовае мерапрыемства, дзе прысутнічае Лукашэнка і куды запрашаюць усіх ягоных будучых фаварытак.

Па выніках 2022 года фота дзяўчыны павесілі на дошку гонару БНТУ і далі стымулюючую выплату савета БНТУ «за актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці».

Пра сябе ў інтэрв'ю BNTU Times Надзея казала, што любіць «актыўны адпачынак, мітусню, калі ўвесь дзень распісаны і ні на што няма часу… Разуменне, што далей болей і ты проста абавязаны даказаць усяму свету, што нечага варты». У вольны час, казала Надзея, яна любіць чытаць і страляць са зброі.

А ў 2023-м Тоўсцікава спачатку ўвайшла ў фінал, а пасля выйграла конкурс «Міс Мінск». Удзельнікаў вазілі па розных месцах — у Палац Незалежнасці, у Тэатр лялек, на розныя курсы па тым, як прамаўляць і трымаць сябе на сцэне.

Больш за ўсё Тоўсцікавай, па яе словах, спадабаўся Палац Незалежнасці: «Я ў захапленні ад таго, што мы наведалі залі, такія значныя для нашай дзяржавы, у якіх праходзілі неймаверныя падзеі для нашай дзяржавы і ўсяго свету». А ў Тэатры лялек яна ўзгадала, як яны ў школе рабілі батлейку да Раства.

Надзея Тоўсцікава ў Тэатры лялек. Фота АНТ

У 2023-м годзе яна пайшла на конкурс «Міс Беларусь» і трапіла ў топ-10 удзельніц, але не выйграла. Але Тоўсцікаву ўсё роўна ўзнагародзілі — яна стала «Міс топ-мадэль Беларусі».

Надзея Тоўсцікава на конкурсе «Міс Беларусь — 2023». Фота АНТ

У 2023-м Тоўсцікава разам з іншымі прадстаўніцамі Нацыянальнай школай прыгажосці і Вадзімам Гігіным паехалі на палігон спецпадраздзяленняў унутраных войск МУС. Там іх апранулі ў форму, пафатаграфавалі і далі пастраляць.

«Уразіўшыся жалезнай дысцыплінай, выпраўкай і ўменнямі вайскоўцаў, яны прыйшлі да адназначнай высновы: кожны мужчына павінен абавязкова адслужыць у арміі, умець са зброяй абараняць Айчыну і быць сапраўдным патрыётам, менавіта ў такіх людзях яны бачаць надзейную апору і спадарожнікаў жыцця», — піша МУС пра гэта мерапрыемства.

Надзея Тоўсцікава ў вайсковай форме. Фота МУС

У лютым 2024-га Надзея агітавала ўдзельнічаць у Адзіным дні галасавання. У красавіку сустракала першую касмічную турыстку з Беларусі Марыну Васілеўскую. Пасля была на адкрыцці Усебеларускага народнага сходу.

Надзея Тоўсцікава рэкламуе выбары. Вокладка «Мінскага кур'ера»

Апошні раз яна з'яўлялася на публіцы ў сакавіку 2025-га — расказвала ўдзельніцам «Міс Мінск — 2025» пра тое, як правільна ўдзельнічаць у конкурсе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Барадзед
    15.09.2025
    Аэродромы она когда строить будет?
  • известно
    15.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    15.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць