Грамадства1515

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Перад касцёлам Божага Цела ў Нясвіжы знішчылі ўсе дрэвы і кусты ў скверы, ператварыўшы яго ў голы пляц з шэрай пліткі і з безгустоўнымі лавамі. Тое самае зрабілі ў Лошыцы.

Упарадкаванне сквера перад касцёлам Божага Цела ў Нясвіжы. Фота: «Культура і Мастацтва»

Тэлеграм-канал «Спадчына» звярнуў увагу на змены, якія адбыліся ў гістарычным цэнтры Нясвіжа, назваўшы гэта «карным упарадкаваннем».

Раней на рагу вуліц Гейсіка і Адама Міцкевіча быў сквер з дрэвамі, якія прыгожа абрамлялі выдатную барочную архітэктуру касцёла, але цяпер усё перамянілася. 

Сквер у канцы 2010‑х гадоў, калі пачыналася рэстаўрацыя касцёла. Фота: Гугл Карты
Сквер пасля завяршэння рэстаўрацыі касцёла. Дрэвы ўпрыгожвалі і дапаўнялі багатую барочную архітэктуру храма. Фота: Wikimedia Commons
Гістарычны цэнтр Нясвіжа са скверам перад касцёлам да яго «карнага ўпарадкавання». Фота: planetabelarus.by

Змены, відаць, адбыліся летась. У скверыку былі спілаваныя ўсе дрэвы і нават кусты, замест іх з'явіліся тонкія маладыя дубцы. Мяркуючы па фота гэтага года, нельга сказаць, што гэтыя дубцы прыняліся — сярэдзіна лета, а на іх з цяжкасцю можна разгледзець лісце. Калі і выжывуць, то прыстойны выгляд яны набудуць толькі праз дзесяцігоддзі.

Замест нармальных дрэваў у скверы цяпер тонкія пруткі, якія вырастуць да нармальных памераў толькі праз дзесяцігоддзі. Фота: Гугл Карты

Цяпер галоўным акцэнтам плошчы стаў голы пляц з пліткі, на якім сіратліва стаяць безгустоўныя каваныя лавы — ўсё гэтае калгаснае ўпарадкаванне ніяк не стасуецца з узроўнем архітэктуры і значэннем касцёла Божага Цела. 

Кусты, пасаджаныя летась, сёння выглядаюць зусім сумна. Фота: Гугл Карты
У скверы цяпер няма дзе схавацца ад сонца, ветру і дажджу — спыняцца ў такім месцы непрыемна. Фота: Гугл Карты

Асобная разынка — металічная клумба ў выглядзе чорнага раяля, чыя дэка ўпрыгожаная аднагадовымі кветкамі. Кветкавы раяль стаіць на пастаменце з чорнага каменю, нагадваючы хутчэй прыбраны пахавальны катафалк.

Клумба ў выглядзе ці то раяля, ці то катафалка. Фота: Гугл Карты

Такое ўпарадкаванне, калі вынішчаецца ўсё азеляненне і ствараюцца безжыццёвыя прасторы з убогай вулічнай мэбляй, у якіх проста некамфортна знаходзіцца чалавеку, стала сапраўдным пакараннем малых гарадоў і сельскай мясцовасці ў апошняе дзесяцігоддзе.

Густа населеныя і шчыльна забудаваныя буйныя гарады Беларусі парадаксальным чынам становяцца зелянейшыя за райцэнтры і вёскі.

Зрэшты, дурную моду і сюды прыносяць з сабой чыноўнікі, якіх прызначаюць у абласныя цэнтры з правінцыі. Літаральна на днях у Мінску адкрылі пасля рэканструкцыі гаспадарчы двор Лошыцкай сядзібы. У цэнтры замест нармальнага ўпарадкавання — бязмежны пляц з пліткі, пасярод якога гэтак жа сіратліва стаяць тыя самыя каваныя лавы. 

Парадкаванне тэрыторыі гаспадарчага двара Лошыцкай сядзібы, створанае ў час нядаўна скончанай рэканструкцыі. Фота: Анлайнер

Каментары15

  • Андрусь
    17.09.2025
    Ва многіх райцэнтрах прыватныя заводзікі для выпуску брукаванкі з'яўляюцца прыхаванай уласнасці старшыняй райвыканкамаў, хаця фармальна запісаныя на падстаўных асобаў. Таму гэтыя старшыні і закладаюць усё навокал гэтай брукаванкай, каб аб'ёмы яе продажу і адмывання на ёй грашэй былі больш значныя.
  • жэстачайшэ
    17.09.2025
    @Дрэвы ўпрыгожвалі і папаўнялі @ )))
    папаўняць = пополнять
    дополнять = дапаўняць
  • Вакар
    17.09.2025
    Адкаталі шмат грошай лукашысты на гэтым

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады22

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года15

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць