Свет1616

Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі

19-ты пакет санкцый супраць Расіі, які Еўрасаюз збіраўся прадставіць 17 верасня, адкладзены — ён знік з парадку дня сустрэчы пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС, паведамляе 16 верасня Politico, спасылаючыся на двух еўрапейскіх крыніц.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Прадстаўленне санкцый адклалі на фоне ціску з боку Дональда Трампа, які патрабуе, каб усе краіны НАТА спынілі купляць расійскую нафту. Асноўнымі яе пакупнікамі ў блоку застаюцца Венгрыя і Славакія, якія адчуваюць ціск і з боку іншых еўрапейскіх краін, але ад закупак расійскіх энергарэсурсаў пакуль не адмаўляюцца.

Пры гэтым, як выказаўся адзін з еўрапейскіх дыпламатаў, калі Трамп хоча, каб краіны ЕС спынілі купляць расійскую нафту, «яму дастаткова проста набраць» прэм’ер-міністраў Роберта Фіца ў Славакіі і Віктара Орбана ў Венгрыі, бо «гэта яго сябры».

Да таго ж ультыматум Трампа, як адзначае Politico, патрабуе змянення палітыкі з боку Турцыі, якая ўваходзіць у НАТА і імпартуе 57% нафты з Расіі — а гэта малаверагодна.

Каментары16

  • Дапоўніце інфу
    16.09.2025
    Прадстаўленне санкцый адклалі на фоне ціску з боку Дональда Трампа, які патрабуе, каб усе краіны НАТА спынілі купляць расійскую нафту. Асноўнымі яе пакупнікамі ў блоку застаюцца Венгрыя і Славакія/

    Хто яшчэ? Якія яшчэ еўрапейскія краіны купляюць расейскую нафту і расейскі газ?
  • Мх
    16.09.2025
    Мала дронаў прыляцела? "Не ўсё так адназначна"?
  • Крывадушша Еўропы
    16.09.2025
    Еўропа крычала, што Трамп не хоча уводзіць санкцыі (і ўся ботаферма антытрампаўская разам з імі крычыць).
    А тут аказваецца, што сама Еўропа адмовілася прыняць санкцый супраць Расіі.

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак5

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць