Грамадства

Палітзняволеную расіянку асудзілі да трох гадоў калоніі

Грамадзянку Расіі Яраславу Храмчанкову 9 верасня прызналі вінаватай паводле арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 369‑1 (дыскрэдытацыя Беларусі) Крымінальнага кодэксу. Гомельскі абласны суд прызначыў дзяўчыне тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Гомельская вясна».

Яраславе 27 гадоў. Яна грамадзянка Расіі, але жыве ў Мазыры. Яе затрымалі 23 красавіка з іншымі мазырцамі і жыхаром суседняга Ельску. Паведамляецца, што пераследуюць палітзняволеную, верагодна, па «справе Гаюна».

Нагадаем, напачатку лютага 2025 года тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» паведаміў, што іх бот, у які людзі дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, быў узламаны. Там утрымлівалася ўразлівая інфармацыя, у тым ліку асабістыя даныя тых, хто пісаў у бот.

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 67 пацверджаных фігурантаў гэтай справы. Агульная ж лічба затрыманых значна большая. Затрыманні па справе адбываюцца да гэтага часу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць