Грамадства2121

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю

Але пачакаюць, пакуль у перавозчыкаў скончацца выдадзеныя ліцэнзіі — у першай палове 2026 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: alltransua.com

Міністэрства камунікацыі Латвіі даручыла аўтатранспартнай дырэкцыі падрыхтаваць прававое абгрунтаванне намеру не падаўжаць ліцэнзіі на рэгулярныя аўтобусныя перавозкі пасажыраў з Латвіі ў Расію і Беларусь, піша Delfi.lv. 

Міністр камунікацыі Латвіі Аціс Швінка патлумачыў рашэнне неабходнасцю ўлічваць рызыкі на межах ЕС, звязаныя з ростам пасажырапатоку ў Расію і Беларусь.

Паводле звестак аўтатранспартнай дырэкцыі, цяпер з Латвіі выконваюцца чатыры аўтобусныя маршруты ў Расію і тры — у Беларусь.

Рэгулярныя перавозкі ў Беларусь выконвае кампанія SIA Latlines. Ліцэнзія на рэйсы ў Віцебск дзейнічае да 31 студзеня 2026 года, у Мінск — да 26 лютага 2026 года, у Гомель — да 27 чэрвеня 2026 года.

У аўтатранспартнай дырэкцыі растлумачылі, што для спынення рэгулярных аўтобусных перавозак у Расію і Беларусь неабходны знешні нарматыўны акт. Пры гэтым, калі краіны Балтыі не ўзгодняць сумеснае рашэнне, пасажыры для паездак з Латвіі ў Беларусь будуць карыстацца маршрутамі праз Літву, а таксама «нелегальным сегментам» — мікрааўтобусамі да дзевяці месцаў.

З 15 кастрычніка 2025 года да 14 кастрычніка 2026 года Латвія ўвяла забарону перавозчыкам рабіць міжнародныя нерэгулярныя перавозкі арганізаваных груп пасажыраў аўтобусамі пры перасячэнні мяжы Латвіі і Беларусі — туды і назад. Абмежаванне распаўсюджваецца на ўсіх перавозчыкаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя нерэгулярныя перавозкі пасажыраў аўтобусамі, незалежна ад краіны рэгістрацыі перавозчыка і транспартнага сродку.

Каментары21

  • Ох
    20.09.2025
    Эй, какие лицензии, але? Закрывайте уже границу, все равно ж закроете. Люди хоть не будут на новый год надеяться на рождественскую чудо-европку и потратят свои деньги в других местах.
  • Ох
    20.09.2025
    Вось так, да не переживай, и контейнерный рух перекроют. Та сумма, которую они рассчитывают выдоить из ЕС на строительство Великой Восточной Стены перекроет вообще любые издержки.
  • Жора
    20.09.2025
    Засранцы. Закрываюць народ з фашысцкім рэжымам. Можна не падбіраць словы.

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць