Здарэнні

Дзяўчына знайшла на вуліцы ключы калегі і абакрала яго кватэру

Гісторыя здарылася ў Кастрычніцкім раёне Мінска. 26‑гадовая дзяўчына шпацыравала па вуліцы Брацкай і знайшла звязак ключоў. Па бірульцы зразумела, што іх, верагодна, згубіў яе калега — раней яна бачыла іх у яго. Гараджанка забрала ключы сабе, аднак так і не вярнула ўладальніку, расказваюць «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-Навіны»

Прагортваючы стужку ў сацсетцы, яна ўбачыла фатаграфію калегі з чамаданам — ён збіраўся з'ехаць з краіны. Таксама дзяўчына прыгадала: мужчына распавядаў, што яго жонка і дзіця гасцююць у бацькоў, а ён збірае грошы на аўтамабіль.

Пераапрануўшыся ў іншую вопратку, дзяўчына паехала туды, дзе пражываў калега. Знойдзенымі ключамі яна адчыніла дзверы ягонай кватэры і выкрала з канверта, які ляжаў у шафе, 4200 даляраў. Далей адправілася ў гандлёвы цэнтр, дзе зноў пераапранулася, і стала абменьваць скрадзеную валюту.

Неўзабаве пасля вяртання мужчына заўважыў прапажу грошай і паведаміў пра гэта ў міліцыю, папрасіўшы тую самую калегу і яе маладога чалавека пабыць панятымі пры аглядзе месца злачынства. Дзяўчыне было сорамна, але яна не прызналася ў крадзяжы.

Але пасля ўсё стала вядома. На дзяўчыну завялі крымінальную справу. Ёй выстаўленае абвінавачванне ў таемным выкраданні маёмасці, учыненым у буйным памеры, з пранікненнем у жыллё (крадзяжы) — ч.3 арт. 205 КК. За гэта пагражае да 7 гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць