Грамадства2121

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?

Калі 11 верасня ў Літву вывезлі 51 палітвязня, «Байсол» абвясціў экстранны збор дапамогі для іх. У выніку сабралі больш за 111 тысяч еўра. Многія меркавалі, што суму падзеляць пароўну на ўсіх і раздадуць. Але механізм аказаўся іншы.

Зміцер Ягораў, прадстаўнік фонду «Байсол», расказаў «Нашай Ніве», што вызваленыя палітвязні ўжо атрымалі першую грашовую дапамогу. Гаворка пра тысячу еўра на чалавека, якія выплочваюцца са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, а не з сабраных 111 тысяч еўра. Гэтыя грошы перадалі 31 былому палітвязню — столькі вывезеных звярнуліся па тую суму (з 51 чалавека, якіх вывезлі за мяжу, 14 былі замежнымі грамадзянамі).

Што да грошай са збору, то вось якім чынам яны будуць размеркаваныя:

«Мы абвесцілі збор на 50 тысяч еўра, а сабралі 111 тысяч — дзякуй усім, хто далучыўся. Рашэннем фонду 50 тысяч будуць прызначаныя на тое, каб дапамагчы людзям з групы палітзняволеных, вызваленай 11 верасня. Рэшта грошай пойдуць на тое, каб дапамагчы людзям, якія, як мы спадзяёмся, будуць вызваленыя падобным чынам.

Гэта нетыповае вызваленне, калі вялікую колькасць людзей вывозяць у іншую краіну без дакументаў і без усялякай маёмасці. Гэтым людзям патрэбная экстранная дапамога».

Частка з тых 50 тысяч пайшла на выдаткі, якія з’явіліся ўжо ў дзень вызвалення палітвязняў:

«Ёсць адносна невялікія выдаткі, звязаныя з легалізацыяй людзей — былі хутка патрэбныя грошы на консульскія зборы, каб людзі атрымалі візы, і розныя страхоўкі. Таксама ў нас ёсць кантакт з больш чым 30 асобамі, вызваленымі тады, і мы ўжо прапаноўваем ім падацца на грашовую дапамогу. Гэта будуць грашовыя пералікі цягам трох месяцаў».

Суму пералікаў, кажа Зміцер, пакуль складана вызначыць — усё будзе залежыць ад таго, колькі людзей захоча атрымліваць гэтую дапамогу. «Байсол» збіраецца падзяліць паміж гэтымі людзьмі тыя 50 тысяч еўра за вылікам грошай, выдаткаваных на легалізацыю.

Каб атрымаць гэтую дапамогу, вызваленым, якіх 11 верасня дэпартавалі ў Літву, трэба напісаць у тэлеграм-акаўнт @bysol_pzk. Таксама былыя палітвязні могуць звярнуцца ў фонд, каб адкрыць асабісты збор.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • стрижак вор
    22.09.2025
    Почему комментарий дает Егоров, а деньги выдавал лично в руки Стрижак, которого типо отстранили?
    Почему нет подробной финансовой детализации и отчета за деньги ?
  • мрак
    22.09.2025
    Деньги люди собрали, и вот мне интересно, по какой причине Стрижак решил выплачивать частями три месяца?! Это называется - давайте ваши денежки, а я как хочу так и кручу.
    А журналисты тихо молчат в тряпочку не задавая неудобных вопросов.
  • Ганьба
    22.09.2025
    Якая ж гэта ўсё адна вялікая непрыкрытыя хлусня! Візы летувісскі ўрад гуманітарныя робіць БЯСПЛАТНА, страхоўкі Фрыдман Гаўз таксама робіць БЯСПЛАТНА. Што яшчэ вы скралі ў нашых людзей???

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць10

Беларусь закрывае сваё пасольства ў Фінляндыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць