У парку Горкага ў Мінску атракцыёны будуць працаваць да канца кастрычніка
Сезон працы фантанаў і атракцыёнаў у сталіцы набліжаецца да завяршэння. Большасць атракцыёнаў завершыць працу ў апошнія дні верасня, аднак ёсць прыемнае выключэнне. Пра гэта «Мінск-навінам» расказаў галоўны інжынер прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Руслан Касевіч.

Паводле яго слоў, фантаны будуць адключаныя ў гэту пятніцу. Гэта традыцыйны тэрмін завяршэння сезона.
З атракцыёнамі сітуацыя крыху іншая. У парках імя Чалюскінцаў, імя Уга Чавеса і імя 900‑годдзя Мінска яны зачыняцца 28 верасня.
У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага 26 атракцыёнаў працягнуць працу з пятніцы па нядзелю да канца кастрычніка.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары