Спорт22

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе

ФІФА прэзентавала вобразы талісманаў чэмпіянату свету па футболе 2026 года. Турнір адбудзецца ў ЗША, Мексіцы і Канадзе, таму абралі трох талісманаў.

Fifa.com

Маскотамі абраныя лось Мэйпл, які прадстаўляе Канаду, ягуар Заю — Мексіку і арлан Клатч — ЗША.

Паводле слоў прэс-службы ФІФА, талісманы будуць адлюстроўваць дух і культуру сваіх краін.

«Каманда чэмпіянату свету — 2026 стала большай і яшчэ весялейшай! Мэйпл, Заю і Клатч поўныя радасці, энергіі і духу адзінства, як і сам чэмпіянат свету па футболе», — сказаў прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна.

Наступны чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года. Упершыню ён пройдзе ў трох краінах. Гульні адбудуцца ў 16 гарадах ЗША, двух Канады і трох Мексікі.

Упершыню ў чэмпіянаце свету возьме ўдзел 48 зборных (з 1998 года было па 32).

12 груп па 4 каманды ў кожнай, а ў плэй-оф будуць выходзіць каманды, што занялі 1‑е і 2‑е месцы, а таксама 8 найлепшых каманд, што занялі 3‑е месца. Акрамя таго, дададзеная новая стадыя ў плэй-оф — 1/16 фіналу.

Зборная Беларусі бярэ ўдзел у адборы, у нашай групе гуляюць каманды Грэцыі, Даніі і Шатландыі.

На сусветнае першынство выходзіць пераможца групы, а зборная, што зойме другое месца, паўдзельнічае ў дадатковых адборачных матчах.

Беларусы прайгралі першыя два матчы Грэцыі і Шатландыі, 9 і 12 кастрычніка — гульні з Даніяй і Шатландыяй.

Каментары2

  • %
    26.09.2025
    Адно кепска - гульні будуць калі ў нас ноч
  • Т
    26.09.2025
    %, не факт. Памятаю ЧС ў ЗША 1994. Глядзеў матчы недзе каля 9-10 гадзін вечара. Разніца ў часе паміж ЗША і Эўропай у клетку ў 6 гадзін. Калі матч ў ЗША пачынаецца ў 13:00 гадзін то ў Беларусі-Польшчы - Нямеччыне гэта 19:00 гадзін. Калі ў ЗША матч пачынаецца ў 15:00 гадзін, то ў Эўропе 21:00 гадзіна.
    ЧС 1994 ў ЗША можна было пабачыць пераважную большасць матчаў у звычайны час вечарам. Бо там большасць матчаў шла ў дзень.
    Магчыма гэта будзе ўлічана і большасць матчаў пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы днем. Калі надвор'е дазволіць і ня будзе надзвычайнай спякоты.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй2

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць