Грамадства11

Лукашэнка заявіў пра магчымасць будаўніцтва АЭС на ўсходзе Беларусі

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымасць будаўніцтва новай АЭС на ўсходзе Беларусі, у тым ліку, калі гэта будзе неабходна, з разлікам на забеспячэнне электраэнергіяй акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый. Пра гэта ён заявіў у Крамлі 26 верасня на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе БелТА.

«Расатам» ужо прапрацаваў варыянты далейшага пашырэння нашай атамнай энергетыкі. Я не хачу публічна гаварыць пра фінансы. У нас ёсць варыянты, я скажу вам пра гэта. Калі будзе прынята рашэнне, мы адразу пачнём ставіць новы энергаблок або новую станцыю, калі будзе патрэба на захадзе Расіі і ў вызваленых рэгіёнах», — сказаў ён.

«Пытанне з фінансаваннем увогуле не стаіць. Калі ёсць спажывец, які будзе браць электраэнергію і плаціць патрэбны тарыф, гэта ўвогуле не праблема», — сказаў Уладзімір Пуцін.

«Так. Гэта самае галоўнае», — пагадзіўся Лукашэнка

Каментары1

  • стары
    26.09.2025
    Запытайцеся ў "першага": на беларускі уран ёсць спажывец?

    Няма сумневу, што чарговы карпянкоў паб'е любыя шыбы ў любой кавярні ў Мінску, каб атрымаць яшчэ грошай на ахову АЭС.

    Але дзе спажыўцы энэргіі па тарыфу, у які закладзена вяртанне крэдыта РФ?

    Тарыф ужо большы на 11.9% за стары, даатамны, тарыф.

    "Першы" шмат гаворыць пра ядзерную зброю РФ. А яму вядома, што на уранавую бомбу патрэбна толькі каля 30 кг U-235, што патрабуе усяго толькі 5 тон UF6?

    На адным Балотніцкім рудным полі у басейне р. Прыпяць сумарна па двум рэсурсным катэгорыям 30 000 тон сыравіны.

    Які такі "вызвалены" рэгіён пакпіцца на энэргію па павышанаму тарыфу?

    Ад такой энэргіі і "невызвалены" рэгіён адмовіцца, калі у ім есць свая АЭС. Яна дасць таннейшую энэргію, бо пабудавана даўно і няма неабходнасці вяртаць крэдыт.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць