Свет99

У Варшаве ў беларуса скралі яркі Hyundai. Машыны ў Польшчы знікаюць рэгулярна, маштабы пужаюць

Аўтамабіль быў з польскімі нумарамі.

У суполцы ў фэйсбуку «Беларусы ў Варшаве» з'явіўся чарговы допіс пра тое, што ў польскай сталіцы скралі аўтамабіль, які належаў беларусу.

Непрыемная гісторыя здарылася з Hyundai Kona — ён знік у невядомым кірунку ў ноч на 25 верасня.

Фота: скрыншот з суполкі ў фэйсбук «Беларусы ў Варшаве»

І гэта далёка не адзінкавы выпадак за апошнія гады, пра які становіцца вядома грамадскасці.

Так, у кастрычніку 2023 года партал «АўтаГродна» налічыў восем такіх выпадкаў у ад пачатку года.

Прычым з васьмі машын, скрадзеных у беларусаў, тады ўдалося знайсці толькі адну.

У 2024 годзе адбыўся, мабыць, самы дарагі крадзеж: у беларуса скралі Porsche 718 Spyder, кошт якога перавышаў $100 тысяч. Аўтамабіль быў зарэгістраваны ў Польшчы. На момант крадзяжу ён знаходзіўся на закрытым паркінгу — і нават гэта не дапамагло.

Таксама ўжо ў пачатку 2025 года ў беларуса скралі Lexus UX; машына таксама мела польскую рэгістрацыю.

Насамрэч машыны ў Польшчы крадуць, не азіраючыся на нацыянальнасць або грамадзянства ўласніка. Але тым не менш навіны пра тое, што машыну скралі ў беларуса, з'яўляюцца рэгулярна. Прычына гэтага крыецца ў агульных лічбах крадзяжоў.

Лічбы, якія пужаюць

Так, напрыклад, за 2023 год у Польшчы было зафіксавана 10 021 крадзяжоў аўтамабіляў. Летась — 9820 крадзяжоў. З іх амаль 1900 прыходзілася на Варшаву. Атрымліваецца, што ў польскай сталіцы ў сярэднім крадуць па пяць машын штодня. Таму і не дзіўна, што нярэдка ў іх лік трапляюць аўтамабілі беларусаў.

Агулам на Мазавецкае ваяводства, да якога адносіцца і Варшава, прыпадае да 40% усіх згонаў у Польшчы.

Адметна, што калі браць даныя за апошні час, то красці машыны ў Польшчы сталі радзей. У 2014‑м было амаль 14 тысяч выпадкаў. Найгоршым годам у гісторыі Польшчы ў плане крадзяжоў машын лічыцца 1999-ы, калі ў краіне было скрадзена 71 тысяча аўто.

Графік з лічбамі крадзяжоў аўто ў Польшчы з 2013 па 2023 год. Крыніца даных: паліцыя Польшчы. Графік: autokult.pl

Якія шанцы, што машыну знойдуць?

Даныя па раскрывальнасці, якімі з польскім выданнем Onet летась падзялілася паліцыя варшаўскага раёна Таргувэк, не абнадзейваюць.

За шэсць месяцаў 2024 года ў раёне было заведзена 66 крымінальных спраў па крадзяжах аўтамабіляў. З іх 62 былі завершаныя, але толькі дзве скончыліся абвінаваўчым заключэннем супраць падазраваных. Яшчэ дзве справы былі спыненыя праз адсутнасць складу злачынства.

Пры гэтым у 58 з 62 выпадкаў справы былі спыненыя, бо злачынцу не ўдалося знайсці.

Такім чынам, раскрывальнасць па крадзяжах аўто ў гэтым раёне — каля 6,5% пры сярэднім паказчыку па Варшаве 7,7% паводле даных за 2023 год.

Паліцыя бяздзейнічае?

Беларусы, якія сутыкнуліся з крадзяжамі аўто ў Польшчы і пасля гутарылі з журналістамі адзначалі нізкую зацікаўленасць у раскрыцці спраў з боку паліцыі.

«Самае цікавае, што паліцэйскі ўчастак знаходзіцца за 100 метраў ад месца стаянкі майго аўтамабіля. Мы адразу ж прыйшлі ў пастарунак, каб заявіць пра крадзеж, дзяжурны запісаў усе звесткі. А далей прыйшлося чакаць чатыры гадзіны, патруль быў заняты іншай справай», — расказваў журналістам беларус, у якога ў 2023‑м скралі трохгадовы Mitsubishi Outlander.

Па словах пацярпелага, на пытанне, ці шмат машын крадуць у Варшаве, паліцэйскі адказаў, што вельмі шмат, і дадаў, што машына ўжо разабраная на запчасткі, таму яе няма сэнсу шукаць.

Беларус, у якога ў пачатку гэта года скралі Lexus, таксама скардзіўся на адсутнасць ініцыятывы з боку паліцыі.

«Яшчэ ў першы вечар афіцэры сталі казаць мне, што аўтамабіль ужо разабраны».

Адзіны скрадзены аўтамабіль, які ўдалося вярнуць беларусу, быў знойдзены дзякуючы відавочцу, які заўважыў машыну і паведаміў паліцыі пра яе месцазнаходжанне.

Якія аўто часцей за ўсё крадуць у Польшчы і што з імі робяць?

Найбольшым попытам у крадзяжы аўтамабіляў карыстаюцца машыны японскіх і карэйскіх вытворцаў — на гэтыя маркі прыпадае каля дзвюх трацін усіх крадзяжоў.

Каля 80% скрадзеных машын сапраўды разбіраюць на запчасткі. Так, у снежні 2023 года польскай паліцыі ўдалося хутка знайсці скрадзены BMW X5, але нягледзячы на тое, што з моманту крадзяжу прайшло ўсяго некалькі гадзін, машыну ўжо паспелі пачаць разабраць.

Фота: policija.pl

І гэта не адзінкавы выпадак: паліцыя неаднойчы знаходзіла скрадзеныя аўто ўжо ў стадыі разбору. Так, у лістападзе 2023 года паблізу Варшавы аператыўная група «Кобра» выявіла базу злодзеяў, абсталяваную GPS/GSM-глушыцелямі.

Іх выкарыстоўвалі, каб было немагчыма знайсці машыну з дапамогай GPS-трэкераў.

А што з крадзяжамі ў Беларусі? За 2023 год у краіне было скрадзена 569 аўто, з іх 563 знойдзена. У 2024‑м скрадзена 496 аўто, з іх 495 знайшлі.

Каментары9

  • Ох
    30.09.2025
    Иметь самоход в Варшаве, в этом царстве законности в столице державы-эталона-правосудия, и не иметь страховки от угона может только полностью пропитавшийся диктатурой гражданин. Надо выдавливать из себя совкового раба!
  • Oczywiście!
    30.09.2025
    Ёсць прыкметы што паліцыя "дахуе" гэты бізнэс :(
  • Ох
    30.09.2025
    Skarbnik, страшные вещи говорите спадар, ох страшные. Мерзкие и крамольные! Всем известно, что все это, - просочившиеся и недовыпердоленные совки и лукашисты тень на плетень наводят.

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты8

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына2

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты8

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць