Грамадства88

У Беларусі ў чарзе па бульбу зладзілі сапраўдныя «галодныя гульні»

У мінскім гіпермаркеце «Грын» прадавалася бульба па 65 капеек за кілаграм і капуста па 49 капеек, што значна танней, чым на кірмашах. Гэта выклікала сапраўдны ажыятаж: людзі рваліся ў чаргу, быццам прадукты раздавалі бясплатна. Два відэа з чаргі, якую ахрысцілі «галоднымі гульнямі», набралі па паўмільёна праглядаў у сацсетках, заўважыла выданне «Першы».

Некаторыя пакупнікі нават сварыліся, калі бульбы ўсім не хапіла, і патрабавалі даставіць яе са склада. Прадаўцы ў адказ прапаноўвалі пісаць скаргі. Тым, хто набыць бульбу не змог, давалі гарантыю, што новы яе прывоз будзе ў аўторак. Тыкток-аўтар расказаў, што яму ўдалося набыць тры мяшкі бульбы сорту «Беллароза», яна аказалася смачнай.

@andrei_sibir_tiktok_hits ✅ КАРТОФЕЛЬНЫЙ БУМ В БЕЛАРУСИ #андрейсибирь #картофельныйбум #картошка #картофель #смехдослез ♬ оригинальный звук - Andrei_Sibir_TikTok_Hits

Хоць прапанова была адной з самых выгадных, не ўсе гатовыя стаяць у такой чарзе. Тым больш што на рынку ў Табарах пад Мінскам бульбу па 60 капеек таксама можна часам купіць, хоць гэта не заўсёды лёгка. На іншых рынках перад выхаднымі цана складала 79—95 капеек.

Сацсеткі раздзяліліся ў меркаваннях адносна таго, што адбываецца: з аднаго боку, людзі злаваліся на перакупшчыкаў, якія потым прадавалі бульбу па 1,30 рубля, і на тых, хто панабіраў прадукт мяшкамі, не даўшы іншым набыць хоць трохі, а з другога — заўважалі, што для мінчукоў гэта магчымасць ашчадзіць. Іншыя іранічна каментавалі: «А дзе вы будзеце захоўваць усе гэтыя мяшкі ў кватэрах?»

Як заўсёды, няма адзінства адносна таго, ці для беларусаў важная менавіта танная бульба, ці яны гатовыя стаяць у чарзе за любым таварам з жоўтай наклейкай «акцыя».

Каментары8

  • Васіль
    29.09.2025
    Што ты будзеш рабіць з гэтымі 3 мяхамі бульбы? І да чаго тады твой сьцёб пра "галодныя гульні" - ты сам такі ж самы галодны. Стаяць у чарге, каб урваць трошкі таннай бульбы. І яшчэ відосікаў наздываць.
  • Ох
    29.09.2025
    Это в городе, который ломится от новых тачек и продажи жилья по 2КЕвро/метр пробили все потолки. Что вы нахрен делаете с этими мешками крахмала по цене мусора...
  • Жвір
    29.09.2025
    Нічога не зразумеў. Людзі набываюць у краме бульбу на зімовы сезон, капусту, тое сёе. Абсалютна шараговага справа, што тут глядзець ? Той-сёй нервуецца, і што ? Пакажыце, як нэрвуюцца, аж душацца, у Н'ю-Йорку й Лёндані, у час распродаж, чорных пятніцаў ... І колькі там квадратны метр каштуе, і на якіх аўто там ездзяць, раскажыця.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж14

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж14

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць