Грамадства44

Знакаміты расійскі цыркач з «Дзю Салей» ратуе стары млын у беларускай вёсцы і просіць пра талаку

У вёсцы Зябкі на Глыбоччыне расійскі артыст — клоўн і акрабат, які калісьці выступаў на сусветных сцэнах, уласнаручна рамантуе стары млын і марыць ператварыць яго ў тэатр і арт-прастору. Ён просіць далучыцца ўсіх неабыякавых.

Заслужаны артыст Расіі, клоўн і былы гімнаст цырка «Дзю Салей» Мікалай Чаўнакоў, якога ў вёсцы называюць «Нікаля», чатыры гады таму пераехаў з Масквы ў беларускую вёску Зябкі разам з жонкай — віцяблянкай Аленай. «Нас нічога не звязвала з гэтымі мясцінамі, але мы прыехалі і не змаглі забыць пра Зябкі», — распавядалі яны.

Чаўнаковы выкупілі закінутыя будынкі старой школы і млына, каб стварыць тут незвычайнае арт-асяроддзе: клоўнарыум, выставу і прастору, што абуджае фантазію.

Цяпер галоўны клопат Нікаля — стогадовы цагляны млын, самы вялікі будынак вёскі.

Ён быў збудаваны ў 1930‑х гадах па нямецкім праекце. Млын мае чатыры паверхі, былую кузню і сховішча. Будынак паступова разбураецца, а драўляны дах амаль цалкам згніў — таму артыст распачаў яго рамантаваць самастойна.

Сюжэт у тыктоку пра яго зрабіў гаспадар мясцовай аграсядзібы «Запаведны востраў».

@zapovednostrov #CapCut ♬ оригинальный звук - агроусадьба Заповедный остров

Млын, як кажа Чаўнакоў, сверхзадача для яго на сёння. Дах ён хоча паставіць да зімы.

Мужчына просіць валанцёраў дапамагчы.

«Пакіньце свой след у гісторыі Зябак», — заклікае Нікаля.

Каментары4

  • Ян
    05.10.2025
    Добрая справа
  • 1
    05.10.2025
    Адновіць Чалавек млын, а потым лукашысты-мярзотнікі адбяруць...
  • Вось
    06.10.2025
    Падобны трохпавярховы млын з чырвонай цэглы быў у Нясьвіжы і прычым пры саветах ён стаяў зачынены і не зьнішчаны недзе да 90 года. Належаў калістці счм’і якая жыла побач у хатцы. Пам стаяла мноства нямецкіх розных машын для перапрацлўкі розных тыпаў зерня. У пач 90 выкінулі ўсе антыкварычтныя машыны і зрабілі там гараж здэцца РСУ .

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку1

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы10

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы6

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку1

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць