Меркаванні2424

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў

«Калі шмат нявызначанасцяў, то людзі пачынаюць хацець, каб быў нейкі лідар, які б даваў выразны адказ».

Эканаміст Леў Львоўскі лічыць, што беларускае грамадства хацела б моцнай рукі. І гэта ўласцівасць не толькі беларусаў, а цяперашняга часу агулам.

«Цяпер проста ў свеце шмат нявызначанасцяў, і я думаю, калі шмат нявызначанасцяў, то людзі пачынаюць хацець, каб быў нейкі лідар, які б даваў выразны адказ, лідар, у якога ёсць выразны план, які гатовы весці за сабой і гэтак далей, і гэтак далей», — тлумачыць Львоўскі ў ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае».

Пад моцнай рукой ён разумее не аўтарытарны стыль кіравання, а яркія лідарскія здольнасці.

Львоўскі разважае, што, напрыклад, Швейцарыя без гэтага можа абысціся, бо там апошнія гады не было вялікіх крызісаў. 

«Без лідарства можна жыць, калі сапраўды ўсё добра, калі ёсць інстытуты, якія падмяняюць гэтага лідара», — дадае эканаміст.

Каментары24

  • Зброя.
    05.10.2025
    Беларусам патрэбна ЗБРОЯ i гэта адзiнае што нам патрэбна.
  • Ёсік
    05.10.2025
    За 31 год "усё пад сябе" зьнішчаны не толькі моцныя рукі, але і галовы разумныя. Хто з'ехаў зь Беларусі, ужо не вернецца, бо гэтае га.но будзе доўжыцца шчэ шмат часу - у цягніка зламаліся тармазы, але ён шчэ ляціць пэўны час па рэйках на вялікую адлегласьць. Толькі парламент, аніякага дырэктара, прэзідэнта, кіраўніка ды іншых дармаедаў. А план такі - няма ў беларусаў братоў, сясьцёр ці то малодшых, ці то старэйшых, а ёсьць суседзі, зь якімі наканавана існаваць надалей. Таму з усімі на роўных, без усялякага кленчаньня. У памятаем, што Беларусь па-над усім.
  • Ганьба канешне
    05.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць