Грамадства22

Латвія прыпыняе нерэгулярныя аўтобусныя паездкі з Беларусі і Расіі

З 1 лістапада 2025 года ў Латвіі ўводзіцца забарона на міжнародныя нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі праз мяжу з Беларуссю і Расіяй. Абмежаванне будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2026 года. Такое рашэнне ўрад краіны прыняў 7 кастрычніка.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Забарона закране ўсе кампаніі перавозчыкаў, незалежна ад формы ўласнасці і краіны рэгістрацыі транспартнага сродку.

Пад абмежаванне трапляе пункт пропуску «Патарніекі» (з беларускага боку — «Грыгораўшчына»), а таксама на мяжы з Расіяй — «Грэбнева» і «Церахава».

Як адзначылі ў міністэрстве транспарту, мера прынята «ў сувязі з цяперашняй геапалітычнай сітуацыяй і рэкамендацыямі ўрада Латвіі грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь і Расію». Паводле яго, у апошні час назіраецца рост нерэгулярных арганізаваных аўтобусных паездак і заторы на памежных дарогах, што стварае дадатковыя рызыкі для бяспекі краіны.

Міністр падкрэсліў, што такая сітуацыя можа садзейнічаць нелегальнай міграцыі, разведвальнай дзейнасці замежных спецслужбаў і вярбоўцы грамадзян, таму неабходна ўвесці жорсткія меры кантролю.

Пры гэтым рэгулярныя пасажырскія маршруты, якія арганізуюцца на падставе міжурадавых пагадненняў і латвійскага заканадаўства, пакуль застануцца дзейнымі.

Каментары2

  • Ох
    07.10.2025
    "Пры гэтым рэгулярныя пасажырскія маршруты, якія арганізуюцца на падставе міжурадавых пагадненняў і латвійскага заканадаўства, пакуль застануцца дзейнымі" - ничего, закроют и эти.
  • потым будуць казаць што Менск робіць то што Масква загадвае
    07.10.2025
    крымінальная аблога, потым будуць казаць што Менск робіць то што Масква загадвае...Няма ў ЭЗ стратэгіі , НЯМА

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць