Грамадства2222

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале

Пасля відэа з крытыкай Сяргея Ціханоўскага, па словах блогеркі, яна атрымала ад яго толькі адно пасланне.

Вольга Такарчук і Сяргей Ціханоўскі. Фота: Olya_Takarchuk / YouTube, «Наша ніва»

Блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук у ліпені рэзка выказалася пра дзеянні Сяргея Ціханоўскага ў звароце на сваім ютуб-канале. Цяпер яна расказала, якую рэакцыю атрымала ад яго каманды.

«Я не спадзявалася быць пачутай. (…) І вельмі шкада, што тады (пасля вызвалення і дэпартацыі. — НН) Сяргей не паслухаў людзей, якія былі побач і насамрэч жадалі яму добрага, жадалі яму не страціць свой твар перад беларусамі, не страціць сябе. Паглядзець навіны, пачытаць, што адбывалася за тыя пяць гадоў, якіх яго не было.

Але адно пасланне Сяргей мне перадаў. Ён папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале. (…) Інакш я не буду працаваць на ягоным канале».

Такарчук тлумачыць, што свядома не спяшалася з публікацыяй новага відэа. Яна хацела выканаць абавязацельствы перад камандай праекта «Вечаровы кефір», які вяла на канале «Страна для жизни». Цяпер, калі праект скончаны, яна рашыла выказацца.

Такарчук дадала:

«Каб вы ўсе разумелі, я прыйшла ў «Вечаровы кефір» на ягоны канал, калі Сяргей яшчэ сядзеў. Фінансаванне выдзяляў не Сяргей. І за выпускі плаціў нам таксама не Сяргей. І на маім канале мне ніхто не асмеліцца закрываць рот».

Каментары22

  • Рэйдарскі захоп?
    09.10.2025
    Такарчук зарабляла грошы, карыстаючыся каналам, які стварыў і раскруціў Ціханоўскі, ды яшчэ паспявала паліваць Сяргея брудам на яе ўласным канале.
    Мяне здзіўляе, як Сяргей дазваляе такім асобам карыстацца яго каналам.
    Ці Такарчук і ко адабралі яго канал і не аддаюць яму?
    Адбыўся рэйдарскі захоп канала Ціханоўскага групай асобаў?
  • Рэйдарскі захоп?
    09.10.2025
    Ва што пераўтварылі Такарчук і ко канал Ціханоўскага, які змагаўся з Лукашэнкам?
    На ўсіх застаўках канала... твар Лукашэнкі. Брыдка глядзець. Як быццам здзек. Быццам Лукашэнка захапіў інфапавестку на канале, пакуль Сяргей пакутваў у турме.
    Ці пра такое ён марыў за кратамі, што сустрэне ў дызайне свайго канала не свабодную Беларусь і свабодных беларусаў, а ... рожу Лукашэнкі. Сотні рож Лукашэнкі.
  • 88
    09.10.2025
    Рэйдарскі захоп? , Якім брудам?

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць