Грамадства44

Варшаўскі шэлтар для палітвязняў не апынецца на вуліцы з новага года

Кіраўнічка шэлтара Ганна Федаронак распавяла «Нашай Ніве», што пытанне з фінансаваннем атрымалася вырашыць яшчэ на год, дзякуючы Міжнароднаму гуманітарнаму фонду, які ўзяў беларусаў пад сваю апеку, калі навісла рызыка прыпынення іх працы.

Кіраўнічка шэлтара Ганна Федаронак. Фота: «Наша Ніва»

У верасні мы пісалі, што лёс шэлтара, які называюць Церамком, быў туманны: арэнда дома ў Варшаве на 20 чалавек разам з камуналкай абыходзіцца амаль у чатыры тысячы еўра, і такія грошы донар выдзяляў толькі да канца 2025 года.

Ганна Федаронак перажывала, што разам з палітвязнямі і нажытай за гады тэхнікай і мэбляй на Новы год апынецца на вуліцы, але пакуль можна выдыхнуць.

«Гэты дом на Балотнай застаецца за намі яшчэ на год —старшыня Нарвежскага хельсінкскага камітэта і член Міжнароднага гуманітарнага фонду Берыт Ліндэман была ў нас яшчэ ў верасні, яны паабяцалі ўзяць на сябе выдаткі за дом на 2026 год».

Акрамя таго, Ганна Федаронак не губляе надзеі, што польскія ўлады выдзяляць ім дадатковы, больш прасторны закінуты дом, які б дазволіў прымаць больш людзей.

«Мы плануем засяліць у сябе частку групы палітвязняў, вызваленай у верасні, калі ў іх вырашыцца пытанне з дакументамі. Ніхто не выключае, што людзей будуць выпускаць з турмаў і далей — пытанне іх размяшчэння вельмі актуальнае. Акрамя таго, мы хацелі б дапамагаць нашым рэпрэсаваным пенсіянерам, таму падчас візіту да нас дырэктара Варшаўскай мэрыі Міташа Госа і яго сакратара Малгажаты Закрэўскай мы абазначылі, што марым пра дом хаця б на 50 месцаў, а лепш на 100 — чым больш, тым лепш.

Мы даўно і стала прасоўваем гэта пытанне з Паўлам Латушкам, накіроўвалі ліст спецпрадстаўніку МЗС Польшчы Адаму Халацінскаму. Цяпер нам паабяцалі, што наш запыт будзе вырашацца на ўзроўні прэзідэнта Польшчы», — распавяла Ганна.

Таксама кіраўнічка шэлтара падзялілася, што з кастрычніка больш не супрацоўнічае з ByHelp, і плануе адкрываць уласны фонд, каб напрамую займацца справамі шэлтара.

Каментары4

  • Filipp
    10.10.2025
    Добрая навіна, менавіта на такія ініцыятывы грошы трэба выдзяляць!
  • Стописят мульенов, вместо тышч. Кароший ты бухгалтер
    10.10.2025
    Filipp, Мамкин
  • АБАРОНЦА-HR
    11.10.2025
    "Абяцанкі -цацанкі, а дурню ў радасьць"
    Прэзідэнт Польшчы! такіх пытаньняў НЕ вырашае!
    Гэта да Тшаўкоўскага - прэзыдэнта Варшавы ( ці да Туска\ як Прэмьер РП Маравецкі перадаў буданак "БДому") --Перадайце гэта кіраўніцы
    супольства Ганнe Федаронак (шалтер -- дурное , аніяк не звязанае з беларусамі, слова)

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць