Грамадства66

У МЗС расказалі, з якімі краінамі вядуць перамовы пра бязвізавы рэжым

Міністэрства замежных спраў працягвае працу над пашырэннем спісу краін, куды грамадзяне Беларусі змогуць ездзіць без візы. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, прысвечанай адкрыццю першага рэйсу авіякампаніі «Белавія» ў В’етнам.

Фота ілюстрацыйнае

З 30 студзеня 2025 года паміж Беларуссю і В'етнамам дзейнічае ўзаемны бязвізавы рэжым: грамадзяне могуць знаходзіцца ў краіне без візы да 30 дзён за адну паездку і да 90 дзён на працягу года. Гэта і дало стымул да таго, каб запусціць прамыя рэйсы з Мінска на в'етнамскі востраў Фукуок.

Што датычыцца далейшых планаў, то Лукашэвіч паведаміў, што МЗС працуе над усталяваннем бязвізавага рэжыму і з іншымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. У ліпені падчас візіту міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў Лаос было падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене віз для грамадзян, і цяпер чакаецца, калі яно ўступіць у сілу.

Акрамя таго, беларускі бок вядзе перамовы з М’янмай, Тайландам, Філіпінамі і шэрагам іншых дзяржаў, каб спрасціць умовы паездак для грамадзян Беларусі. 

Таксама Сяргей Лукашэвіч адзначыў, што адкрыццё новых авіямаршрутаў стала магчымым дзякуючы таму, што «Белавія» набыла сучасныя самалёты Airbus A330-200. Чартарныя рэйсы ў В’етнам будуць выконвацца прыкладна раз на 11 дзён.

Каментары6

  • 1
    12.10.2025
    Бананавыя рэспублікі
  • Мамаколі
    12.10.2025
    Дурань стары Валет са у́сімі харошымя суседзямі пасварыу́ся ( Украіна, Польшча, Летува, Латвія, Эстонія), пракляты лукашенко вар'ят з вёскі Александрыя
  • Жора
    12.10.2025
    Факт: НН прызнае лукашэнкаўскае МЗС. Ніякіх агаворак наконт легітымнасці прызначанага Лукашэнкам міністра і ягонага намесніка не зроблена. Усё ОК, 2020 год недзе ў асобнай рэальнасці.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка10

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць