Ежа

Беларусы выбіраюць шаўрму і піцу

Часцей за ўсё беларусы ва ўстановах грамадскага харчавання набываюць шаўрму, піцу і бургеры. Такія даныя публікуе Belretail.by.

Ілюстрацыйнае фота koko.by

Даныя заснаваныя на выніках даследавання пра трэнды і перспектывы развіцця сегмента грамадскага харчавання і HoReCa ў Беларусі. У апытанні ўдзельнічалі 1 тысяча жыхароў гарадоў ва ўзросце 18—64 гадоў.

Лідарам у краіне аказалася шаўрма — на яе карысць выказаліся 60% апытаных. У той жа час за піцу прагаласавалі 59%. Замыкаюць тройку папулярнага фастфуду бургеры — 27%.

Курыныя стравы, напрыклад, нагетсы або стрыпсы, набралі 17%, а хот-догі — 16%. За салаты выказаліся 13% тых, хто галасаваў.

Цікава, што жыхары рэгіёнаў больш аддаюць перавагу шаўрме, а мінчукі — піцы. Так, у рэгіёнах за шаўрму прагаласавалі 63% удзельнікаў апытання, а ў Мінску толькі 52%. У той жа час 61% мінчукоў аддалі галасы за піцу, а ў рэгіёнах яе аддаюць перавагу толькі 58% апытаных.

Дарэчы, бургеры таксама ахвотней набываюць у сталіцы — 34% супраць 24% у рэгіёнах. Перамаглі ў Мінску і курыныя стравы — 21% супраць 16%, а таксама салаты — 17% супраць 12%.

Пры гэтым хот-догі, наадварот, больш папулярныя ў рэгіёнах — 18% супраць 10% у сталіцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць