Свет22

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту

У адзін дзень у Еўропе адбыліся два інцыдэнты на нафтаперапрацоўчых заводах, якія працуюць на расійскай сыравіне. Увечары 20 кастрычніка ўспыхнуў пажар на НПЗ кампаніі MOL у венгерскім горадзе Сазхаламбат, а таксама адбыўся выбух на прадпрыемстве ў румынскім Плаешці, якое належыць «ЛУКОЙЛу», піша The Moscow Times.

Пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сазхаламбаце ў ноч на 20 кастрычніка. Фота: Olvasói fotó / Telex

Пажар на заводзе MOL, які з'яўляецца галоўным НПЗ Венгрыі і перапрацоўвае ў тым ліку нафту, што пастаўляецца па паўднёвай галіне трубаправода «Дружба», да цяперашняга моманту лакалізаваны, перадае «24.hu». Мэр Сазхаламбаты Міхай Везер удакладніў, што ахвяр і пацярпелых няма, а прычыны здарэння высвятляюцца. Прэм'ер-міністр Віктар Орбан у Facebook паведаміў, што абмеркаваў сітуацыю з кіраўніцтвам MOL і міністрам унутраных спраў, запэўніўшы, што пастаўкі паліва ў Венгрыю знаходзяцца ў бяспецы.

У Румыніі выбух на НПЗ «ЛУКОЙЛа» адбыўся падчас рамонтных работ. Паводле даных мясцовай паліцыі, інцыдэнт здарыўся ў назіральным калодзежы трубаправода з-за скопішча газаў ад уцечкі адходаў. У выніку пацярпеў 57‑гадовы супрацоўнік, які атрымаў траўмы галавы і нагі ад бетоннай накрыўкі калодзежа. Заведзена крымінальная справа аб парушэнні тэхнікі бяспекі.

Абодва заводы залежаць ад расійскіх паставак нафты. НПЗ MOL у Венгрыі і Славакіі атрымліваюць сыравіну праз трубаправод «Дружба», нагадвае Reuters. У кастрычніку 2024 года кампанія заяўляла пра планы павялічыць долю перапрацоўкі нерасійскай нафты да 100% да канца 2026 года. Румынскі НПЗ «ЛУКОЙЛа», набыты ў 1998 годзе, з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краіне з магутнасцю перапрацоўкі 2,5 млн тон на год.

Каментары2

  • Марэк
    21.10.2025
    Супадзенне?
  • Ганьба канешне
    21.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць