Спорт22

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе

Беларусы і расіяне не змогуць удзельнічаць у зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у 2026 годзе. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS).

Ілюстрацыйны здымак: НАК Беларусі

Пастанову аб гэтым прынялі ў Радзе FIS. Такім чынам нейтральныя лыжнікі не будуць спаборнічаць за пуцёўку на Алімпійскія і Паралімпійскія гульні, якія адбудуцца ў 2026 годзе.

Удзельнічаць не змогуць расійскія і беларускія спартсмены, якія займаюцца лыжнымі гонкамі, скокамі з трампліна, лыжным дваябор'ем, гарналыжным спортам, фрыстайлам і сноўбордынгам.

У студзені прэзідэнт FIS Ёхан Эліяш заявіў, што падтрымлівае вяртанне расійскіх і беларускіх спартсменаў да выступаў у спаборніцтвах.

У верасні МАК дапусціў расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2026 у «нейтральным» статусе па правілах Парыжа-2024. Як паведаміў прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт, расіяне і беларусы будуць спаборнічаць на турніры без выкарыстання ўласнай сімволікі.

Каментары2

  • Шыпованыя лыжы
    21.10.2025
    Лукашисты пусть в Силичах елозят.
  • Румын
    21.10.2025
    Дзякуй міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту!

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць