«Гэта будзе найбольшы абаронны кантракт у гісторыі Швецыі» — Украіна і Швецыя дамовіліся пра куплю да 150 знішчальнікаў Gripen.

Прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі ліст аб намерах, які адкрывае шлях да маштабнай экспартнай здзелкі па продажы шведскіх знішчальнікаў Gripen.
Прэм’ер Швецыі Ульф Крыстэрсан адзначыў, што гаворка пра пастаўку 120—150 самалётаў, якія складуць аснову ўкраінскай авіяцыі. Працэс іх пастаўкі будзе паступовым і зойме 10—15 гадоў.
Ульф Крыстэрсан назваў падпісанне «пачаткам доўгага шляху», які набліжае Швецыю і вытворцу Saab да буйнога кантракта. Ён падкрэсліў, што пагадненне арыентавана на доўгатэрміновае супрацоўніцтва і дазволіць Украіне пабудаваць «вельмі сур’ёзныя паветраныя сілы».
Хоць канкрэтныя тэрміны паставак пакуль не пазначаны, Зяленскі адзначыў, што Украіна ўжо рыхтавала і працягвае рыхтаваць пілотаў для Gripen. Паводле яго слоў, наступны год павінен стаць пачаткам выкарыстання гэтых самалётаў.
Прэзідэнт Украіны назваў знішчальнікі «вельмі класнымі», што дазваляюць выконваць вялікі спектр задач, і падкрэсліў, што пагадненне адкрывае «новую і вельмі змястоўную старонку» ў адносінах дзвюх краін.
«Гэта будзе найбольшы абаронны кантракт у гісторыі Швецыі», — сказаў Крыстэрсан.
-
Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»
-
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
-
Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні
Каментары