Эканоміка

EPAM вырашыла выкупіць свае акцыі на 1 мільярд даляраў

Нядаўна кампанія EPAM абвясціла пра новую праграму зваротнага выкупу акцый аб’ёмам да $1 мільярда. На гэтым фоне яе каштоўныя паперы растуць.

EPAM мае намер выкупляць акцыі на адкрытым рынку, у прыватных здзелках і іншымі спосабамі. Праграма разлічана на два гады. Але кампанія мае права прыпыніць або спыніць выкуп у любы момант.

Паводле слоў фінансавага дырэктара Джэйсана Пэтэрсана, у EPAM упэўнены ў устойлівасці бізнэсу, таму што тры кварталы запар расце выручка. У выніку кампанія мае намер выкарыстаць рыначную сітуацыю і вяртаць капітал акцыянерам, інвестуючы пры гэтым у бізнэс і праграму развіцця штучнага інтэлекту.

На фоне гэтых навін цана папер кампаніі перавысіла $156. У мінулы раз EPAM запускала падобную праграму ў лютым 2023 года, але меркаваны аб’ём выкупу быў $500 млн, то-бок удвая меншы. Пры гэтым акцыі кампаніі тады каштавалі ўдвая даражэй — $338.

Нагадаем, што 1 верасня заснавальнік і гендырэктар EPAM Аркадзь Добкін перайшоў на пасаду старшыні рады дырэктараў, а новым CEO кампаніі стаў Балаж Фееш, раней ён быў кіраўніком па глабальным бізнэсе і дырэктарам па даходах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць