Грамадства1616

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

У Беларусі ўжо шосты год не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Мы праааналізавалі, насельніцтва якіх гарадоў пацярпела найбольш. На першых месцах — не Мінск і не Брэст.

Рабочыя пратэстуюць на вуліцы Мінска, жнівень 2020. Фота: Наша Ніва

За аснову мы ўзялі звесткі з правааабарончага сайта Dissidentby.com. Інфармацыю на ім можна сартаваць па розных крытэрыях. Напрыклад, калі выбраць катэгорыю «палітзняволеныя», то сістэма выдасць спіс з больш як 1359 прозвішчаў (на 24 кастрычніка 2025 года) людзей, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні.

А катэгорыя «Усе пераследаваныя» аб'ядноўвае як цяперашніх, так і былых палітвязняў. У гэты спіс трапілі таксама людзі, якіх судзілі ці арыштоўвалі па крыміналках, але якія не былі прызнаныя палітвязнямі; у большасці сваёй яны адбываюць «хатнюю хімію». 

Усяго ў агульным спісе 8428 чалавек. З іх з гарадоў — 7284 чалавекі, астатнія — з вёсак. Мы для простасці аналізавалі толькі вязняў з гарадоў.

У гэтым спісе не ўлічваюцца людзі, якія пацярпелі ад адміністратыўнага пераследу, былі звольненыя з працы ці вымушаныя пакінуць радзіму — такіх нашмат больш, некалькі соцень тысяч, пакуль няма магчымасці ідэнтыфікаваць іх усіх.

У Мінску па крымінальных артыкулах праходзілі 3491 чалавек, у гарадах Брэсцкай вобласці — 1143, Гомельскай — 758, Гродзенскай — 598, Мінскай (без уліку сталіцы) — 461, Магілёўскай — 430, Віцебскай — 403.

Найбольш цяжка ад палітычных рэпрэсій пацярпела Глыбокае (Віцебская вобласць), дзе пад крымінальны пераслед папалі 50 чалавек, або ~28,1 чалавека на 10 000 насельніцтва. Таксама ў першай шасцёрцы па маштабе рэпрэсій знаходзяцца горад металургаў Жлобін, дзе схапілі 180 чалавек (~23,6), некалі заможнае Круглае, у якім 16 палітзняволеных (~22,8), Дзяржынск, дзе 66 герояў (~22,3), Мінск, дзе крымінальны пераслед зачапіў каля 3500 чалавек (~17,5) і Брэст, дзе 539 палітвязняў (~15,6).

Пра маштаб рэпрэсій у канкрэтным горадзе шмат гаворыць колькасць людзей, якія падвергліся пераследу, у адносінах да 10 тысяч насельніцтва канкрэтнага горада. Напрыклад, у Драгічыне 10 чалавек падвергліся пераследу, а насельніцтва горада на 1 студзеня 2025 года складае 14 743 чалавекі.

Адпаведна разлікам, мы дзелім колькасць пераследаваных (10) на колькасць насельніцтва (14 743) і памнажаем на 10 000. У выніку атрымліваецца каэфіцыент ~6,8.

Падлікі дазволілі вызначыць вобласць, дзе рэпрэсіі закранулі найбольшую долю гарадскога насельніцтва. Гэта Брэсцкая вобласць. Тут на кожныя 10 000 гарадскіх жыхароў прыпадае ~12,1 чалавека, які трапіў пад пераслед.

Паказчык Мінска, які мае статус асобнай адміністрацыйнай адзінкі, яшчэ вышэйшы — ~17,5.

Рабочы чытае пратэставыя плакаты, прыклееныя да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці. 14 жніўня 2020. Фота LookByMedia

Горад Мінск

Усяго крымінальна пераследаваных: 3491 чалавек, што складае ~17,5 на 10 000 насельніцтва горада.

Брэсцкая вобласць

Брэст — 539 чалавек, што складае ~15,6 на 10 000 насельніцтва горада

Баранавічы — 236 (~13,8)

Белаазёрск — 10 (~9,2)

Бяроза — 43 (~15,2)

Ганцавічы — 13 (~9,8)

Давыд-Гарадок — 1 (~1,8)

Драгічын — 10 (~6,8)

Жабінка — 19 (~13,1)

Іванава — 8 (~5,0)

Івацэвічы — 16 (~7,2)

Камянец — 7 (~8,6)

Кобрын — 53 (~10,1)

Косава — 1 (~5,4)

Лунінец — 16 (~6,8)

Ляхавічы — 10 (~9,5)

Маларыта — 6 (~4,8)

Мікашэвічы — 10 (~8,3)

Пінск — 114 (~9,2)

Пружаны — 23 (~12,2)

Столін — 8 (~5,7)

Агулам па Брэсцкай вобласці крымінальна пераследаваных 1143 чалавек, ці ~12,1 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.

Віцебская вобласць

Віцебск — 161, што складае ~4,5 на 10 000 насельніцтва горада

Браслаў — 4 (~4,3)

Верхнядзвінск — 4 (~5,9)

Глыбокае — 50 (~28,1)

Гарадок — 2 (~1,8)

Докшыцы — 5 (~7,6)

Дуброўна — 5 (~7,2)

Лепель — 5 (~3,0)

Міёры — 3 (~3,9)

Навалукомль — 6 (~5,2)

Наваполацк — 53 (~5,6)

Орша — 57 (~5,6)

Полацк — 29 (~3,7)

Паставы — 13 (~7,0)

Сянно — 2 (~2,9)

Талачын — 1 (~1,0)

Чашнікі — 3 (~4,0)

Агулам па Віцебскай вобласці крымінальна пераследаваных 403, ці ~4,7 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.

Гомельская вобласць

Гомель — 323, што складае ~6,4 на 10 000 насельніцтва горада

Буда-Кашалёва — 7 (~8,2)

Васілевічы — 3 (~9,5)

Ветка — 1 (~1,2)

Добруш — 26 (~14,5)

Ельск — 5 (~5,8)

Жыткавічы — 7 (~4,4)

Жлобін — 180 (~23,6)

Калінкавічы — 15 (~4,1)

Мазыр — 63 (~6,0)

Нароўля — 5 (~6,0)

Петрыкаў — 9 (~8,8)

Рэчыца — 44 (~6,8)

Рагачоў — 27 (~8,6)

Светлагорск — 31 (~5,0)

Тураў — 1 (~3,6)

Хойнікі — 5 (~3,8)

Чачэрск — 6 (~6,7)

Агулам па Гомельскай вобласці крымінальна пераследаваных 758 чалавек, ці ~7,3 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.

Гродзенская вобласць

Гродна — 352, што складае ~9,7 на 10 000 насельніцтва горада

Бярозаўка — 1 (~1,1)

Ваўкавыск — 53 (~12,9)

Дзятлава — 6 (~7,9)

Іўе — 7 (~10,1)

Ліда — 65 (~6,3)

Масты — 8 (~5,6)

Навагрудак — 17 (~6,2)

Астравец — 5 (~3,3)

Ашмяны — 12 (~7,1)

Свіслач — 4 (~6,8)

Скідзель — 5 (~5,2)

Слонім — 29 (~6,0)

Смаргонь — 27 (~7,7)

Шчучын — 7 (~4,6)

Агулам па Гродзенскай вобласці крымінальна пераследаваных 598 чалавек, ці ~7,8 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.

Магілёўская вобласць

Магілёў — 187, што складае ~5,3 на 10 000 насельніцтва горада

Белынічы — 5 (~5,2)

Бабруйск — 118 (~5,7)

Быхаў — 9 (~5,5)

Горкі — 13 (~4,5)

Кіраўск — 7 (~9,0)

Клімавічы — 6 (~4,0)

Клічаў — 7 (~9,7)

Касцюковічы — 4 (~2,7)

Крычаў — 7 (~3,0)

Круглае — 16 (~22,8)

Мсціслаў — 4 (~4,0)

Асіповічы — 31 (~10,8)

Слаўгарад — 5 (~6,5)

Чавусы — 2 (~2,1)

Чэрыкаў — 5 (~6,5)

Шклоў — 4 (~2,7)

Агулам па Магілёўскай вобласці крымінальна пераследаваных 430 чалавек, ці ~5,4 на 10 000 чалавек.

Людзі прыйшлі развітацца з забітым на праспекце Прытыцкага дэманстрантам Аляксандрам Тарайкоўскім, 15 жніўня 2020. Фота LookByMedia

Мінская вобласць

Беразіно — 4 (~3,6)

Барысаў — 56 (~4,2)

Вілейка — 21 (~8,0)

Валожын — 9 (~9,1)

Дзяржынск — 66 (~22,3)

Жодзіна — 38 (~6,0)

Заслаўе — 9 (~5,2)

Клецк — 2 (~1,8)

Капыль — 5 (~5,1)

Крупкі — 5 (~6,0)

Лагойск — 7 (~4,5)

Любань — 5 (~4,4)

Мар'іна Горка — 6 (~3,0)

Маладзечна — 57 (~6,5)

Мядзел — 6 (~8,7)

Нясвіж — 11 (~6,9)

Слуцк — 18 (~3,0)

Смалявічы — 23 (~9,7)

Салігорск — 59 (~6,1)

Старыя Дарогі — 8 (~7,4)

Стоўбцы — 8 (~4,5)

Узда — 4 (~3,8)

Фаніпаль — 22 (~11,8)

Чэрвень — 12 (~11,3)

Агулам у гарадах Мінскай вобласці крымінальна пераследаваных 461 чалавек, ці ~5,8 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.

Каментары16

  • Чырвоныя Чаравічкі
    25.10.2025
    Дакладна бачна па абласцях, што рэгіёны больш залежныя ад Масквы, меньш пацярпелі на палітычны праслед. Акрамя Мінскай вобласці мабыць, таму што Мінск не дадалі. Да і зараз падтрымка РФ там большая, а свядомасці амаль няма.
  • Хітры дзік
    25.10.2025
    Мапу нельга было зрабіць?
  • .
    25.10.2025
    Для такіх даных вельмі карысная інфаграфіка.

    Працэнт рэпрасаваных адносна агульнага насельніцтва будзе недакладным, бо самі лічбы насельніцтва фальсіфікаваныя Белстатам з 2020-га. І з-за таго, што фальсіфікаваныя ў розных рэгіёнах па-рознаму, то і памылка ў працэнтах будзе розная. Але тут нічога не зробіш, іншых даных няма.

    Не зусім ясныя прычыны розных працэнтаў у розных рэгіёнах. Калі з Мінскам ясна, то чаму, напрыклад, брэсцкія лічбы адчувальна больш за гародзенскія? У якой меры тут уплыў "празаходніх" поглядаў насельніцтва, ў якой спецыфіка тэрору мясцовых улад?

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць