Свет55

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб завяршэнні выпрабаванняў новай крылатай ракеты «Буравеснік» з ядзернай сілавой устаноўкай, якая, паводле яго слоў, «не мае аналагаў у свеце». Пра гэта ён паведаміў падчас наведвання аднаго з пунктаў кіравання аб'яднанай групоўкай войскаў.

Фота: прэс-служба Крамля

Начальнік Генеральнага штаба РФ Валерый Герасімаў удакладніў, што выпрабаванні «Буравесніка» прайшлі 21 кастрычніка і былі паспяховымі.

Паводле яго сцвярджэння, ракета знаходзілася ў паветры каля 15 гадзін і пераадолела 14 тысяч кіламетраў, што, як ён падкрэсліў, «не мяжа».

Герасімаў сцвярджае, што «Буравеснік» здольны гарантавана абыходзіць любыя сістэмы супрацьракетнай абароны і атакаваць высокаабароненыя аб'екты на любой адлегласці.

Пуцін, у сваю чаргу, прапанаваў вызначыць магчымыя спосабы прымянення і пачаць падрыхтоўку інфраструктуры для размяшчэння гэтай зброі ва Узброеных сілах. Ён дадаў, што «наперадзе вялікая праца», каб паставіць гэтую ракету на баявое дзяжурства.

Каментары5

  • на шашы
    26.10.2025
    створана на базе Буханкі з ядзерным рухавіком ад амкадора , валет дапамагау́
  • Найперш не галасі!
    26.10.2025
    Падобна што сапраўды пахваліўся. Анансаванне з такой помпай невыразнага поспеху - сведчанне яго адсутнасці.
    За апошнія 10 гадоў расейцы апантана спрабуюць нарадзіць замену СС-20, але пакуль што безвынікова. Сармат мабыць ўжо цалкам закінуты мёртвы праект, не паляцеў і не збіраецца )), а Буревестник ідзе следам: больш за 10 спробаў пуску, ніводнага ўдалага, і скончылася таксама, як і з Сарматам, моцным "ба-бах" на старце. Толькі яшчэ з радыёцыйным забруджваннем і гібеллю васьмі чалавек (8 - афцыйныя абвесткі РФ, а хто вам у МО і Росатаме праўду скажа?)

    Калісьці Пуцін гэтак жа ўрачыста хваліўся Сарматам, і нават паказалі кампьютарную графіку як Сармат лётае і далятае да Парыжу. Нават ў жалезе вазілі ракету Сармат на парадзе, нібыта яна ёсць. Маўляў ёсць, цешцеся, дурні, веліччу Расіі, за вашыя грошыкі спектакль.
    Мяркую, тое самае і з Буревестніком. Як самі падвялі вынікі артысты гэтага цырку, "Наперадзе вялікая праца".

    Увогуле, такая істэрычная рэклама "неабмежаванай ядзернай магутнасці Расіі" сведчыць на маю думку пра адваротнае - поўны развал і недзеяўдольнасць: нібыта ядзерныя зарады маюцца, аж 2000-2500 штук (ніхто ня ведае колькі іх і ў якім яны стане, можа і Генштаб МОРФ ня ведае), але насамрэч гэта старая валізка без ручкі, карыстацца якой няма ані магчымасці, ані перспектывы.
  • Ёсік
    26.10.2025
    Пачвары. Такі сьмелы, а калі прыгожын з Растова пайшоў на Маскву, аба.раўся і хуценька з той Масквы кудысьці зляцеў.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць