Грамадства1414

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што не бачыць аб'ектыўных прычын для закрыцця межаў Літвою, і расцаніў дзеянні Вільні як пошук нагоды для апраўдання антыбеларускіх і антырасійскіх падыходаў.

«Ну, гэта нейкія правакацыі. То бок, калі камусьці трэба знайсці нагоду, каб неяк вось гэтай рыторыкай апраўдаць свае нейкія дзеянні супраць Беларусі, супраць Расіі, у канчатковым выніку і супраць сваіх грамадзян, то вось шукаюць такія вось нагоды», — сказаў ён.

Ён кажа, што шары з кантрабандай цыгарэт «усё жыццё лёталі». Паводле яго слоў, трэба, каб Літва са свайго боку літоўскіх кантрабандыстаў затрымлівала. «Дык вы з імі разбірайцеся. Вось разберацеся, пераможаце ў сябе кантрабанду, — дык не будзе такіх пытанняў», — сказаў ён.

Рыжанкоў схлусіў, што літоўскі бок ніякіх прэтэнзій да Беларусі з нагоды метэазондаў не дасылала.

«Але самае цікавае, што нам аніякіх нот не пасылалася», — сказаў Рыжанкоў (насамрэч Літва некалькі нот пратэсту направіла з гэтай нагоды ў беларускі МЗС).

Рыжанкоў сцвярджае, што ўся гэта сітуацыя — правакацыі літоўскага боку.

«Усё гэта падобна на нейкія правакацыі, якія маюць мэтай апраўданне нейкіх антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў, за якімі могуць быць і спыненне транзіту ў Калінінградскую вобласць, і далейшае абмежаванне на пралёт самалётаў — то бок вось паглядзіце, якія тут каля нас варвары, якія незразумела чым займаюцца. Вось для гэтага ўсё гэта і робіцца.

То бок, вобразна кажучы, абгрунтаваць свайму народу нейкія дзеянні антыбеларускага, антырасійскага характару — гэта цяжка. Таму трэба наскрэбці нейкага такога негатыву, на фоне якога быццам бы запалоханы (менавіта запалоханы) жыхар Літвы, які будзе ў глыбіні душы хоць і перажываць за тое, што, значыць, вось такая нагнятаецца сітуацыя, што трэба шукаць, бегчы дзесьці шукаць нейкае бамбасховішча, запасацца нейкімі прадуктамі, але будзе падтрымліваць дзеянні ўлады, таму што, ну, гэта ж сапраўды пагроза з Усходу», — патлумачыў сваё бачанне сітуацыі Рыжанкоў.

Каментары14

  • Пайшоў ты, рыжанкоў ці як цябе там
    27.10.2025
    Сядзі моўчкі, вары боршч! Не тваё дзела, якую палітыку вядзе СУВЕРЭННАЯ ДЗЯРЖАВА!
  • Австрияк
    27.10.2025
    Рыженков! Иди в ..у!
  • Ганьба канешне
    27.10.2025
    Пуцiнскiм сракам трэба усё перакрыць, каб зямлю жавалi.

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя44

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом17

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць