Грамадства1515

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Аляксандр Лукашэнка назваў вар’яцкай афёрай закрыццё Літвой мяжы. Пра гэта ён заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, піша БелТА.

Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Канферэнцыю чакалі не толькі мы, удзельнікі. Але і нашы апаненты, якія ўважліва сёння назіраюць за Мінскам. Не ўсе сёння павінны былі дабрацца да Мінска. Менавіта такую мэту пераследавалі некаторыя нашы суседзі, правёўшы гэтую вар’яцкую афёру з закрыццём мяжы. І нагоду прыдумалі абсурдную. Паветраныя шары. Нават для такой дробнай краіны, як Літва, гэта дробна», — сказаў ён.

«Нават самыя вялікія патрабуюць ад нас выбачэнняў. Маўляў, калі вінаваты, трэба выбачацца. Ведаеце, калі мы будзем перакананыя, што мы вінаватыя, то мы выбачымся, пытанняў няма. Але калі туды ляцяць нейкія шарыкі з цыгарэтамі, то нехта іх там прымае. Значыць трэба знайсці і спыніць».

«Адказна заяўляю, што ні пра якую надзвычайную кантрабанду гаворкі няма. Але гэта шмат пра што кажа пра палітычны патэнцыял нашай канферэнцыі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары15

  • Жвір
    28.10.2025
    Хто канкрэтна не дабраўся да той гістарычнай, ня йнакш, канфэрэнцыі ? Давайце падлічым пайменна...
  • даведка
    28.10.2025
    Никакой чрезвычайщины, вся контрабанда перебрасывается в прежних объёмах...
  • Мх
    28.10.2025
    Лукашэнка прыгадаў усё: і дамовы па сярэдніх ракетах аж з 1987 года, і пофіг, што ён сам першым у рэгіёне размяціцў такія ракеты (Іскандэры, магчыма Арэшнік). Логіка: Усе вакол вінаватыя і дрэнныя, усе парушаюць усе падпісаныя дамовы. Той факт, што мы піянеры рэгіёна па рэміліталізацыі (за выняткам ваюючай Расеі ды Украіны) ідзе лесам.

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца13

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць