Свет55

Польскія ВПС перахапілі расійскі самалёт, які ляцеў з выключаным транспондарам над Балтыйскім морам

Паветранай прасторы Польшчы разведвальны расійскі самалёт не парушыў. 

28 кастрычніка 2025 года пара знішчальнікаў МіГ-29 ВПС Польшчы перахапіла, візуальна апазнала і вывела з зоны адказнасці самалёт Расійскай Федэрацыі, які здзяйсняў палёт над Балтыйскім морам, паведаміла Польскае Аператыўнае камандаванне.

«Польскія знішчальнікі перахапілі расійскі самалёт Іл-20, які выконваў разведвальную місію ў міжнароднай паветранай прасторы без пададзенага плана палёту і з выключаным транспондарам. Самалёт не парушаў паветранай прасторы Польшчы. Дзякуючы высокай баявой гатоўнасці, прафесіяналізму лётчыкаў і дакладнай працы сістэмы СПА аперацыі былі праведзены хутка, эфектыўна і бяспечна», — гаворыцца ў паведамленні ў акаўнце Польскага Аператыўнага камандавання ў Х.

Каментары5

  • Праходзіў побач
    29.10.2025
    Трэба было збіць
  • Янка
    29.10.2025
    Праходзіў побач, калі б гэта былі ўкраінскія знішчальнікі - менавіта так і адбылося б
  • Мянцюк
    29.10.2025
    трэба было збіваць, а потым сказаць: які самалёт? -небыло ніякага самалёту. І паказаць запісы з радараў. А потым сказаць, калі там і быў самалёт, пілоты самі узарвалі гранату унутры. На вайне хіба варта быць чэсным?

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць