Спорт22

Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў

Як паведамляе выданне Mirror, прычына санкцый, накладзеных на беларускую тэнісістку Арыну Сабеленку міжнароднай федэрацыяй WTA — парушэнне правіл, якія абавязваюць спартсменак удзельнічаць як мінімум у шасці турнірах катэгорыі WTA 500 за сезон. Каб гэта патрабаванне не выконваць, павінна быць паважная прычына, напрыклад, траўма.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images 

Паколькі Сабаленка сёлета патрабаванне не выканала, то яна страціла 10 балаў на мінулым тыдні і яшчэ 120 пасля турніру ў Дубаі. Таксама ў яе забралі 400 балаў, заробленых на выніковым турніры WTA 2024 года.

Аналагічныя страты панесла і асноўная канкурэнтка Сабаленкі, польская тэнісістка Іга Свёнтэк, якая страціла больш за 170 балаў на іншых спаборніцтвах, а таксама 400 балаў з выніковага турніру.

Пад санкцыі трапілі і іншыя вядомыя тэнісісткі — амерыканкі Коры Гаўф, Аманда Анісімава і Мэдзісан Кіз.

Нягледзячы на гэта, Арына Сабаленка застаецца ўпэўненай лідаркай у сусветным рэйтынгу WTA. Раней паведамлялася, што яна ўваходзіць у топ-30 самых запатрабаваных спартсменаў 2025 года і займае пятае месца ў спісе самых высокааплатных тэнісістаў свету.

Каментары2

  • Тэнісны аматар
    30.10.2025
    Шаноўная рэдакцыя, навіны ў гэтай навіне няма. Для тых, хто хоць крыху разбіраецца ў тэнісе. Такія "санкцыі" ёсць штогод і для ўсіх спартсменаў. Серэна Уільямс таксама пад іх падпадала, калі не выконвала патрабаванняў. І Роджэр Федэрар, і Рафа Надаль пад іх падпадалі б.

    Рэйтынгавыя пункты спісваюцца штогод. Гэта правіла не мае дачынення да санкцый. Гэта не санкцыі. Не блытайце народ.
  • Нашай ніве
    30.10.2025
    Ваш хейт Сабаленкі так заблюрыў мозг, што вось такую лухту ўжо даеце як нейкую сенсацыю.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць