Свет1818

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве

Папулярная ў Расіі ўкраінская спявачка Ёлка прыбрала згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль з песні «Праванс» падчас выступу на расійскім «Залатым грамафоне» ў Маскве, піша The Insider.

Фота: elkasinger / Facebook

На канцэрце ў Маскве ў гонар 30‑годдзя расійскай музычнай прэміі спявачка Ёлка (Лізавета Іванцыў) выступіла са сваім хітом «Праванс», які прынёс ёй славу ў 2011 годзе.

Словы песні былі зменены. Замест радка «завтра в 7:22 я буду в Борисполе сидеть в самолёте и думать о пилоте» свявачка спела «завтра в 7:22 я буду лететь к тебе, сидеть в самолёте и думать о пилоте».

Лізавета Іванцыў нарадзілася ва Украіне, у горадзе Ужгарад. Вайну ва Украіне ўсе гэтыя гады не каментавала. Упершыню яна выказалася 27 кастрычніка гэтага года. Яна заявіла, што жадае ўсім «мудрасці і міру»: «Няхай, калі ласка, у тых, хто гэтым усім… кіруе, хопіць мудрасці зрабіць так, каб гэта было не балюча. Таму што я хвалююся пра гэта штодня, у мяне баліць сэрца. У мяне там матуля, у мяне там столькі сяброў. У кожнага з вас ва Украіне вялікая колькасць сяброў. І я не ведаю чалавека, які б не хваляваўся з гэтай нагоды».

Каментары18

  • Все эти ёлки, палки и прочие Дакоты - идите вон
    02.11.2025
    Ничтожества и дешевки
  • 1
    02.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барбершоп Борисполя
    02.11.2025
    Мой дед из Борисполя сказал:
    Если не знаешь, сколько ёлке лет - спили и посчитай годовые кольца.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць