Аўто3030

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ

Мінскі аўтамабільны завод і Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» прадставілі аўтобус МАЗ 281 прадстаўніцкага класа.

Аўтамабіль адносіцца да экалагічнага класа Еўра-5, мае дызельны рухавік, 80‑літровы паліўны бак і механічную шасціступеньчатую каробку перадач. Ён разлічаны на 10 чалавек, уключаючы вадзіцеля, расказалі падрабязнасці ў прэс-службе.

Бакавыя дзверы адчыняюцца аўтаматычна, таксама аўтаматычна высоўваецца падножка, бакавыя шкло — таніраванае.

Прасторны салон мае 7 скураных крэслаў павышанай камфортнасці з функцыяй адкідвання назад, тэлевізар, сістэму сэнсарнага кіравання аўдыя і відэа, адкідны столік, паліцы для размяшчэння асабістых рэчаў, USB-раздымы, падшклянкі.

Таксама ёсць розныя тыпы асвятлення ў залежнасці ад часу сутак, клімат-кантроль і індывідуальныя блокі вентыляцыі над кожным сядзеннем.

Яшчэ два месцы для пасажыраў знаходзяцца ў кабіне вадзіцеля.

Для вадзіцеля, даводзіць прэс-служба, таксама ўсё прадумана да дробязяў: эрганамічнае сядзенне, камера задняга віду з вывадам на галаўное ўстройства, задні парктронік, круіз-кантроль, электрычны прывад люстэркаў, шматфункцыянальнае рулявое кола, сістэмы курсавой устойлівасці і АБС.

Пра кошт аўто не паведамляецца. 

Каментары30

  • калгас клас
    02.11.2025
    Халуі і прыкарытнікі ўжо будуць камфортна фермы інспектаваць на Віцебшчыне.
  • Дзед
    02.11.2025
    Гэта пазітыўная навіна. Краіна павінна забясьпечваць сябе ўсім неабходным і вырабляць і прадаваць. Галоўнае каб была база і рух наперад… найперш канешне патрэбна незалежнасьць.
  • бабруйчанін
    02.11.2025
    Боже мой, какое убожество
    Тэсла дызайнэрскі шэдэўр )))) ці " форд" )утульны ))
    Даведка дзля аматараў якасці камфорта .
    Кабіну дзля камфорта вадзілы на " падушках рэсорах" у Мінку на " МАЗ" зрабілі у канцы 80х але той час " аптымізацыі" ..прадалі французам

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць