Свет99

Катар расійскіх памежнікаў на мяжы з Эстоніяй выйшаў пад сцягам вагнераўцаў

У нядзелю, 2 лістапада, на рацэ Нарве пабачылі расійскі памежны катар, які ішоў пад сцягам прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер».

Фота: МЗС Эстоніі / X

Міністэрства замежных спраў Эстоніі адрэагавала на гэта ў сацсетках дапушчэннем, што найміты «Вагнера» захапілі расійскую пагранічную службу.

«Ці маршыруе «Вагнер» зноў на Маскву ці гэтым разам пачне з Пецярбурга? Цяжка сказаць. З нашага боку мяжы здаецца, што яны [найміты з «Вагнера»] анексавалі расійскую пагранічную службу. Хто ведае… Міністэрства замежных спраў Расіі?» — гаворыцца ў паведамленні МЗС Эстоніі.

Байцы ПВК «Вагнер» у ліпені 2023 года пачалі марш на Маскву пад кіраўніцтвам Яўгена Прыгожына. Паход быў спынены, Прыгожын загінуў праз некалькі месяцаў у авіякатастрофе.

Каментары9

  • Спадары
    03.11.2025
    рабсіяне заўжды рабсіяне.;))))
  • %
    03.11.2025
    Эстонцы так пішуць, як быццам бы "Вагнер" гэта нейкае асобнае фармаваньне, ды й нават з нейкімі адрознымі думкамі у галаве, як напрыклад калумбійскія партызаны з ФАРК. А насамрэч гэта адна зграя пад назовам расейскае войска. Ну вось уладкаваўся нейкі вагнэравец у пагранцы ды й вывесіў той сьцяг, а мо і проста так звычайныя пагранцы вырашылі пацьвяліць суседзяў
  • 99
    03.11.2025
    Бывшая ЧВК Вагнер сейчас - это часть военной машины РФ, и Эстонии надо бы опасаться вторжения на ее территорию под флагом ЧВК, а не похода на Москву или С-Петербург.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць