AirBaltic мяняе расклад авіярэйсаў у Віленскім аэрапорце, каб пазбегнуць праблем з метэазондамі
Латвійская авіякампанія airBaltic змяняе расклад двух рэйсаў, каб не трапляць у сітуацыі, звязаныя з закрыццём Віленскага аэрапорта праз метэазонды з Беларусі, паведамляе lrt.lt.

Самалёт Кракаў — Вільня будзе прылятаць у сталіцу Літвы а 17:40 (раней — пасля апоўначы), а Мюнхен—Вільня — а 18:55 (раней — 22:15). Змены пачнуць дзеяць з 20 лістапада.
28 кастрычніка airBaltic у каментары Delfi паведаміла, што праз часовае закрыццё аэрапорта ў Вільні праблемы былі ў 18 рэйсаў airBaltic, гэта адбілася на дзейнасці кампаніі і графіках, уключаючы злучальныя маршруты.
Кампанія адзначыла, што цесна супрацоўнічае з літоўскімі ўладамі і іншымі ведамствамі, каб справіцца з уплывам закрыцця аэрапорта на пасажыраў і дзейнасць кампаніі.
У канцы кастрычніка Віленскі аэрапорт чатыры разы за тыдзень закрываўся на некалькі гадзін праз метэазонды з Беларусі. Прычым было гэта пераважна пасля 21:30.
-
Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення
-
Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары