Свет33

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў

Беспрэцэдэнтны па памеры бонус быў ухвалены 75% акцыянераў Tesla, якія галасавалі на штогадовым агульным сходзе ў чацвер.

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Акцыянеры Tesla ўхвалілі рэкордны кампенсацыйны пакет для заснавальніка кампаніі Ілана Маска, які можа скласці амаль 1 трлн даляраў. Беспрэцэдэнтны па суме бонус быў ухвалены 75% акцыянераў Tesla, якія прагаласавалі на штогадовым агульным сходзе ў чацвер, піша Бі-бі-сі.

Пагадненне абавязвае Маска, які з'яўляецца найбагацейшым чалавекам на планеце, на працягу наступных гадоў значна павысіць рынкавы кошт кампаніі, якая вырабляе электрамабілі, і дасягнуць іншых паказчыкаў. Калі ён зробіць гэта, яго ўзнагародзяць сотнямі мільёнаў новых акцый Tesla.

Як адзначае CNN, патэнцыйная выплата можа зрабіць Маска першым трыльянерам у гісторыі. У пачатку кастрычніка бізнэсмэн ужо стаў першым чалавекам, памер багацця якога дасягнуў 500 млрд долараў.

Цяпер рынкавая капіталізацыя Tesla складае каля 1,4 трлн долараў — Маску трэба давесці яе да 8,5 трлн даляраў на працягу бліжэйшых 10 гадоў. Яму таксама неабходна ўвесці ў камерцыйную эксплуатацыю мільён беспілотных аўтамабіляў Tesla Robotaxi.

«Тое, што мы збіраемся зрабіць, — гэта не проста новая глава ў будучыні Tesla, а зусім новая кніга, — сказаў Маск аўдыторыі на сходзе ў Остыне, штат Тэхас. — Іншыя сходы акцыянераў — гэта сумныя мерапрыемствы, а нашы — выбуховыя. Гэта ўзрушальна».

Ухвалены пакет накіраваны на тое, каб Маск заставаўся ў Tesla не менш за 7,5 гадоў. Гэта дазволіць яму павялічыць сваю долю ў кампаніі з 12 да больш чым 25%.

Маск раней ахарактарызаваў патэнцыйны рост Tesla як бязмежны, заявіўшы, што яна стане самай каштоўнай кампаніяй у свеце, калі рэалізуе планы ў галіне тэхналогій аўтаномнага ваджэння і штучнага інтэлекту.

Маск намякнуў, што можа пакінуць Tesla ці адысці на другі план, калі яго доля не будзе павялічана настолькі, каб ён мог вызначаць будучыню кампаніі. Заклікаючы акцыянераў падтрымаць прапанову, кіраўнік савета дырэктараў Tesla Робін Дэнхалм заявіла, што ўтрыманне Маска мае вырашальнае значэнне для будучыні кампаніі, і папярэдзіла, што акцыі Tesla могуць абваліцца, калі ён сыдзе.

Рада дырэктараў Tesla таксама адхіліла крытычныя заўвагі аб тым, што падтрымка мільярдэрам спрэчных палітычных фігур негатыўна адбіваецца на продажах, адзначае AFP. Новы пакет узнагароджанняў быў адхілены буйнымі інвестарамі Tesla, у тым ліку Дзяржаўным пенсійным фондам Нарвегіі — найбуйнейшым фондам нацыянальнага дабрабыту ў свеце, а таксама найбуйнейшым дзяржаўным пенсійным фондам ЗША CalPERS, якія і раней выступалі супраць выплат велізарных бонусаў Маску.

Каментары3

  • Ххххх
    07.11.2025
    Для контекста, суммарный ВВП Беларуси за все годы независимости - 1.5 триллиона. А, ну и конечно обязательно нужно снизить налоги для таких богатых людей, ведь обложив налогами их они сразу окажутся за чертой бедности.
  • Serge
    07.11.2025
    Інфляцыя даляра ЗША каля 4% штогод. Праз 100 гадоў 1 трыл'ён = 20 міл'ярдаў.
  • Ха
    07.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць