Грамадства99

«Гэтыя абмены могуць працягвацца бясконца». Наўседа сумняецца, што спроба ЗША ангажаваць Лукашэнку дасць толк

Прэзідэнт Літвы кажа, што ЗША спрабуюць аддаліць Мінск ад свайго саюзніка Расіі праз актывізацыю дыялогу з Беларуссю, але сумняваецца ў поспеху.

«Злучаныя Штаты спрабуюць аддаліць Беларусь ад Расіі, і я думаю, што ў нас будзе магчымасць убачыць, ці прынясе такая палітыка рэальныя вынікі, і ў найбліжэйшыя месяцы, магчыма, гады, мы ўбачым, ці сапраўды магчыма ізаляваць Лукашэнку ад Пуціна», — сказаў Наўседа ў інтэрв’ю праграме «Тэма дня» на тэлевізійным канале LRT.

«Я цалкам перакананы, што гэта немагчыма, таму што ніткі залежнасці настолькі тугія і іх так шмат, што гэты чалавек не змог бы аддаліцца ад Пуціна, нават калі б хацеў, бо яго дзяржава цалкам залежыць ад Расіі як фінансава, так і эканамічна. Аднак паспрабаваць можна», — дадаў літоўскі лідар.

Наўседа сказаў гэта пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю прызначыў Джона Коўла спецыяльным прадстаўніком па Беларусі.

У той жа час Трамп заявіў, што гэты крок накіраваны на перамовы аб вызваленні большай колькасці палітвязняў з Беларусі. Прэзідэнт Літвы сказаў, што гуманітарныя мэты, пастаўленыя адміністрацыяй ЗША, «вельмі важныя і годныя павагі», аднак, вызваляючы зняволеных, беларускі рэжым не шчыры.

«Праблема ў тым, што частку зняволеных вызваляюць, але сотні новых тут жа кідаюць у турмы. (…) Гэтыя абмены могуць працягвацца бясконца, і вынік будзе вельмі цяжка ацаніць», — сказаў Наўседа.

Каментары9

  • Nk
    11.11.2025
    >нават калі б хацеў, бо яго дзяржава цалкам залежыць ад Расіі як фінансава, так і эканамічна.

    Кожны раз здзіўляюся як жа літоўцы ні халеры не ведаюць пра свайго суседа.
    На прошлым тыдні адзін дэпутат Сейма казаў, што Беларусь жыла на Еўрапейскія гранты. Зараз Науседа кажа, што Беларусь "цалкам" залежыць ад Расіі.

    Ну да, калі гэта "цалкам", то тады Літва так жа цалкам залежыць ад Брюселя.
    Колькасць нямецкіх жаўнероў х у Літве зараз больш, чым расейскіх у Беларусі. Но ніхто ж не крычыць, што яны "сатэліт" Германіі.

    Лукашэнка ўжо трыццаць гадоў гуляе ў гэту гульню паміж Усходам і Захадам, а літоўцы як з Луны зваліліся.
  • Корань праблемы
    11.11.2025
    Выпусцяць адных, іншых пасадзяць. Нічога новага.

    Але як можна адцягнуць Беларусь ад Расіі, калі беларускі народ жыць не можа без расейскага, нават мігранты у Літве і Польшчы. Пра беларусаў у Беларусі не кажучы. Вось тут праблема.
  • Нямецкая палітыка ў дачыненні да Беларусі.
    11.11.2025
    Nk, нямецкая палітыка - не даць стварыць Балта-Чарнаморскую супольнасць (фактычна ВКЛ 2.0). Нямецкая палітыка ў дачыненні да Беларусі - каб Беларусь была часткай Расеі.
    І сённяшнія ўлады Летувы фактычна дзейнічаюць у рэчышчы нямецкай палітыкі.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць