Грамадства1212

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве

Паколькі Беларусь не выпускае прыблізна тысячу затрыманых там літоўскіх грузавікоў, прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў «Linava» заявіў, што не выключае, што тыя кіроўцы, якія засталіся ў Літве, могуць заблакаваць дарогі, паведамляе LRT.

Ілюстрацыйнае фота

Эрландас Мікенас кажа, што асацыяцыя не імкнецца звяртацца да крайніх мер, аднак, паводле яго слоў, перавозчыкі злыя, і рашэнне пра гэта будзе прынята ў сераду на з’ездзе.

«Гэта рашэнне не залежыць ад мяне, заўтра ў нас адбудзецца агульны сход членаў — кангрэс, і мы адчуваем настрой перавозчыкаў. Ёсць прапановы наконт блакіроўкі дарог і падобных акцый», — сказаў Мікенас у аўторак агенцтву BNS.

«Мы стараемся супакойваць, тлумачыць, але я не магу гарантаваць, якое рашэнне прыме заўтра вышэйшы орган кіравання асацыяцыі», — дадаў ён.

Пасля таго, як Літва ў панядзелак увечары паўторна звярнулася да Мінска з просьбай адкрыць памежныя пункты Меднікі і Салечнікі для літоўскіх перавозчыкаў, Мікенас не верыць, што Беларусь дазволіць ім вярнуцца дадому. «Не будзем смешныя і не будзем на нешта спадзявацца. Ведаючы, як я гэта называю, менталітэт такіх тэрарыстычных дзяржаў, не варта чакаць ніякіх саступак. Пакуль мяжа не будзе адкрыта — грузавікі не выедуць», — заявіў прэзідэнт асацыяцыі ў каментары для BNS.

«Я цалкам упэўнены, што тыя транспартныя сродкі, якія не паедуць на стаянкі, будуць канфіскаваныя», — сказаў Мікенас.

Каля 800 літоўскіх грузавікоў ужо перамешчаныя на пляцоўкі каля мяжы з Літвой: 70 — побач з Каменным Логам, 160 — каля Беняконяў, 220 — каля Катлоўкі і 350 — каля Бераставіцы, а іх кіроўцам дазволена выехаць.

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак распарадзіўся, каб за кожны літоўскі грузавік узнімалася плата 120 еўра ў дзень, а калі яна не будзе выплачана, машыны будуць канфіскаваныя.

Каментары12

  • Поцык
    11.11.2025
    А вы их помутузьте палками и в тюрьму на лет 5. Так, как их любимые Путин и Лукашенко и делают.
  • АПАПАП
    11.11.2025
    Ну а что он ожидал? Типа : "Мы Вам гадости сделаем и как можно больше, но Вы вот - террористы, должны молча сносить и благодарить". Вишь у них машинки заблокированы. А люди, которые в Литве в заложниках оказались, это что? Демократия от Литвы? Пусть они у себя разбираются. Наворотили дел выше крыши, что разгрести не могут. И все у них виноваты, но только не они сами. Противно читать...
  • Минчанин
    11.11.2025
    Главное про ж/д не забыть, в т.ч. и про рашкины поезда.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць