Аўто

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Кіроўцы аўтобусаў, якія выконваюць рэйсы па маршруце Мінск — Гродна і назад, цяпер апранаюцца ў адзіным стылі.

Для цёплага сезона — лаканічныя пола, для восеньска-зімовага перыяду — уцепленыя камізэлькі ў карпаратыўных колерах з лагатыпам сэрвісу, паведамляе abw.by са спасылкай на Міжрэгіянальную асацыяцыю перавозчыкаў.

«Прынялі такое рашэнне па некалькіх прычынах. Калі кіроўца выглядае акуратна і прыстойна, пасажыр адчувае ўпэўненасць, што перад ім прадстаўнік адказнага перавозчыка. Уніформа стварае адчуванне парадку і сістэмнасці. А гэта вельмі важна для сферы, дзе ключавую ролю адыгрываюць давер і бяспека», — адзначаюць прадстаўнікі кампаній.

Маршрут Мінск — Гродна — адзін з самых папулярных у краіне.

Каля года таму адразу некалькі кампаній, якія працуюць на напрамку Гродна — Мінск, замянілі маршруткі на вялікія аўтобусы. Пры гэтым абнаўленне закранула не толькі тэхніку, але і візуальную складовую. Усе аўтобусы атрымалі фірменную аклейку — з нацыянальнымі беларускімі матывамі і выявамі славутасцяў. Новыя камплекты адзення для вадзіцеляў, распрацаваныя перавозчыкамі разам з сэрвісам продажу і браніравання білетаў «Атлас», дапоўнілі гэты стыль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць