Грамадства2020

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі

Пакуль Асацыяцыя аўтаперавозчыкаў Літвы Linava разглядае магчымасць правядзення акцый пратэсту ў Літве і Бруселі, міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч лічыць, што больш лагічным крокам было б правесці іх у Беларусі, якая не выпускае фуры, піша LRT.

«Беларусь закрывае, але пратэстуем у Літве. Я думаю, яны маглі б пратэставаць і ў Беларусі. Гэта не мы іх не выпускаем, а беларусы не выпускаюць, таму пратэставаць там было б для іх лагічным і правільным крокам. (…) Вядома, я, магчыма, крыху перабольшваю, але адначасова трэба глядзець на ўсе праблемы. Нельга забываць, што гэта нашы літоўскія прадпрыемствы, і мы павінны прасачыць, каб яны вярнулі сваю маёмасць — фуры і паўпрычэпы», — заявіў У. Кандратовіч журналістам у сераду.

Кажучы пра цяперашнюю сітуацыю, ён адзначыў, што Літва магла б прапанаваць Беларусі арганізаваць сустрэчу памежнікаў абедзвюх краін, паколькі, паводле слоў У. Кандратовіча, з боку дзяржавы, якая ажыццяўляе гібрыдную атаку, прыкметныя больш станоўчыя сігналы.

«Яны (Беларусь) кажуць, што прапануюць сустрэцца і пагаварыць пра гэта (пра адкрыццё эвакуацыйнага калідора на мяжы Літвы і Беларусі). Мы з нашага боку лічым, што ў нас таксама ёсць пэўныя шляхі, якімі мы можам паспрабаваць урэгуляваць сітуацыю на непалітычным узроўні — магчыма, мы прапануем сустрэчу на ўзроўні памежнікаў для абмеркавання гэтых пытанняў. Што датычыцца мяжы, то, падаецца, мы ўжо бачым пэўныя рухі з боку Беларусі», — запэўніў кіраўнік МУС.

У адказ на сітуацыю з кантрабанднымі метэазондамі, з-за якіх узнікаюць збоі ў працы Віленскага аэрапорта, урад Літвы некалькі тыдняў таму прыняў рашэнне закрыць на месяц, да паўночы 30 лістапада, апошнія пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Меднікі» і «Салечнікі». Рух праз пункт пропуску «Салечнікі» поўнасцю прыпынены, а дзейнасць пункта пропуску «Меднікі» абмежавана з некаторымі выключэннямі.

Каментары20

  • Цырк на дроце
    12.11.2025
    Дзіўна назіраць за дзеяннямі і выказваннямі летувіскага боку.
    Па меркаванні летувіскага боку Лукашэнка асабіста кантралюе беларускіх кантрабандыстаў, якія запускаюць шары ў бок летувіскіх кантрабандыстаў.
    Але пры гэтым летувісы лічаць, што Лукашэнка не кантралюе памежнікаў, і таму можна дамовіцца з беларускімі памежнікамі без Лукашэнкі.
  • У чым праблема?
    12.11.2025
    урад Літвы некалькі тыдняў таму прыняў рашэнне закрыць на месяц, да паўночы 30 лістапада/

    У чым праблема? 1 снежня адчыняць мяжу і ўсе паедуць каму куды трэба. Ужо амаль палова месяца мінула, засталося трохі пачакаць.
  • даведка
    12.11.2025
    Логично было б устроить марш фур на Минск, но на тех фурах много бывших ментов.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць