Грамадства77

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»

Настасся Нікалаева вучылася таксама на цырульніцу.

Настасся Нікалаева. Фота з яе старонкі Укантакце

Настассі Нікалаевай з Баранавічаў 25 гадоў. У 2018‑м яна паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на педагагічны факультэт, які мусіла скончыць у 2022-м.

Паралельна з вучобай Настасся вучылася на цырульніцу і майстрыху афрапляцення. 

Дзяўчыну асудзілі ў 2025 годзе па дзвюх частках артыкула «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ёй прысудзілі «хатнюю хімію».

Падрабязнасці справы невядомыя. Мяркуючы па тым, што дзяўчыну дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» побач з іншымі асуджанымі па тым жа артыкуле, Настассю судзілі па «справе Гаюна».

***

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, толькі да кастрычніка 2023 года было заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі з'ехаць з краіны.

«Справа Гаюна» разгортваецца з таго часу, як сілавікі затрымалі адну з адміністратарак тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», які спецыялізаваўся на адсочванні перасоўванняў расійскіх войскаў у краіне. Усіх, хто паведамляў яму інфармацыю, цяпер затрымліваюць па меры расшыфроўкі здабытых сілавікамі даных.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Мораль
    16.11.2025
    «Справа Гаюна» разгортваецца з таго часу, як сілавікі затрымалі адну з адміністратарак тэлеграм-канала
    .....
    Уж сколько раз твердили миру не пользоваться росийским телеграмом?
  • О - да?
    16.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    16.11.2025
    "Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу"©

    Гэта не зусім праўда, Лука канешне прайграў выбары, але ж людзі галасавалі не ЗА Свету, як такавую, а супраць Лукі, а Света была фігурай, якая была вінна правесці новыя выбары бліжэйшым часам.

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі13

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі3

На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу

«Вам няма куды людзей дзяваць». Лукашэнка натхняў узбекаў засяляць апусцелую Магілёўшчыну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі13

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць