Грамадства66

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска

Інга Ругінене кажа, што пакуль ідуць дыскусіі адносна магчымых перамоў з Беларуссю, выкарыстоўваюцца ўсе дыпламатычныя каналы, аднак чакаецца першы крок з Мінска, паведамляе LRT.

«Сапраўды ўсе дыпламатычныя каналы актываваны, каб вырашыць сітуацыю. І межы з Беларуссю не зачыненыя проста так — яны зачыненыя з-за гібрыднай атакі. Як толькі мы атрымаем пацвярджэнне з боку Беларусі, што атакі ўрэгуляваныя (…), мы прымем рашэнне адкрыць мяжу», — у чацвер журналістам сказала прэм’ер.

Учора міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што афіцыйны Мінск гатовы да перамоў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў.

«Калі літоўскі бок сапраўды гатовы захоўваць інтарэсы сваіх грамадзян, сапраўды гатовы выбудоўваць свае дзеянні ў адпаведнасці з патрэбамі і патрабаваннямі тых прадпрымальнікаў, якія ў цяперашні час пакутуюць ад гэтых аднабаковых мер Літоўскай Рэспублікі, то ён у найбліжэйшы час пазітыўна адкажа на нашы прапановы», — сказаў учора міністр.

Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў канцы кастрычніка да 30 лістапада. Прычынай сталі неаднаразовыя парушэнні паветранай прасторы краіны метэаралагічнымі зондамі, што прыводзіла да паралізацыі працу аэрапорта Вільні.

Лукашэнка ўчора прыняў з дакладамі міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, старшыню Памежнага камітэта Канстанціна Моластава і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Нарада тычылася сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы, а таксама літоўскіх фураў, што аказаліся заблакаванымі ў Беларусі.

Каментары6

  • Не ганьбіся
    13.11.2025
    Інга, якога першага кроку ты чакаеш ад тэрарыстычнага рэжыму, як вы там кажаце? Каб яны пачалі на галаву вам валіць ужо? Даўно ўжо тыя першыя крокі былі і нешта вы ніяк не можаце на іх годна адказаць гэтыя пяць гадоў.
  • Indrid Cold
    13.11.2025
    Смешна назіраць за пакутамі былых мусароў, якія 20 гадоў працавалі на Луку, а цяпер сядзяць без працы і без грошаў. Ну што, хацелі стабільнасьці? Дык вось яна.
  • Федзя
    13.11.2025
    Indrid Cold , трэба было слухаць Зянона у 1994.)))

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны32

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць