Каментары да артыкула

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду

  • Лявон
    13.11.2025
    Шчыра кажучы, першымі гэта зрабілі фіны недзе ў 1940х
  • упс
    13.11.2025
    "Па словах Эрыкі, нічога падобнага яна не бачыла ні ў якой іншай краіне."
    а дзяўчына ў яго бывалая
  • фу
    14.11.2025
    упс, яна вандравала раней, і вандруе разам з хлопцам. а вам бы падлячыць галаву
  • гэта такая тэхналогія
    13.11.2025
    у мяне яшчэ і дверца гэтай шафы заўжды адкрытая. каб не было цвілі
  • Мыш
    14.11.2025
    Не ведаю, як дзе, але Стары Свет такім не здзівіць - нават у Ікеі можна купіць аналагічную штуку. Магчыма, у Эквадоры (і іншых тропіках) посуд так нельга пакінуць, бо казуркі розныя панабягуць?
  • Лол
    14.11.2025
    Для мяне дзіўна іншае. Гэты латок сапраўды нехта спецыяльна апаражняе ?
    А так у Еўропе такога навалам, нічога адметнага ў такім спосабе няма.
  • Ня бачыла,
    14.11.2025
    гэта яшчэ ня значыць , што такога ўжо няма нідзе. Так, у краінах з высокім узроўнем жыцця , як у Швейцарыі, Скандынавіі, Нідэрландах, альбо заходняй Нямеччыне такога ўжо амаль нідзе не сустрэнеш, тут пасудамыйкі з сушкамі гэта стандарт гадоў ужо 30 калі ня 40 як мінімум. Гэткая сістэма (дарэчы вельмі такі практычная і зручная) - анахранізм з мінулага стагоддзя, з 60х- 70х гадоў. Але такую, альбо падобную да такой, штуку можна шмат дзе сустрэць на Поўдні, у Італіі, Гішпаніі, Грэцыі, Румыніі, Балгарыі і г.д. і г.д... Маленькая яна яшчэ, мала дзе была, мала што бачыла ды мала што яшчэ ведае, таму і здзіўляецца, як дзіцятка, албо папросту какетнічае для эфекту :)
  • эм
    14.11.2025
    Ня бачыла,, такое ёсць не паўсюль. чытайце

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць