Грамадства2525

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Пра вяселле расійскага касманаўта, ураджэнца Беларусі Алега Навіцкага і касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай нечакана расказалі ў музеі касманаўтыкі, што ў аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна, звярнула ўвагу «Люстэрка». 

Касманаўт Алег Навіцкі і касмічная турыстка Марына Васілеўская. Фота: інстаграм Васілеўскай

Музей касманаўтыкі працуе пры школе імя Пятра Клімука — першага беларускага касманаўта. Экскурсію праводзіў дырэктар школы Яўген Грыгор'еў.

«Дарэчы, калі сочыце за навінамі, то, напэўна, летам не прапусцілі той факт, што на сённяшні дзень Алег Навіцкі і Марына Васілеўская з’яўляюцца мужам і жонкай», — расказаў Грыгор'еў наведвальнікам музея.

@evgenii_ananko

♬ оригинальный звук - Ананько Евгений

Афіцыйна пра тое, што Навіцкі і Васілеўская пажаніліся, нічога не паведамлялася. Самі яны ніяк не каментавалі сваё асабістае жыццё.

Адзіным, хто паведаміў пра іх вяселле, быў расійскі партал Digital report. Выданне пісала пра гэта 4 ліпеня 2025 года са спасылкай на «крыніцы ў касмічным цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным гарадку» (гаворка пра цэнтр ім. Гагарына ў Маскоўскай вобласці). Нібыта відавочцы расказалі Digital report, што «вяселле адбылося ў вузкім коле сяброў і калег».

Касманаўт Алег Навіцкі і касматурыстка Марына Васілеўская рыхтуюцца да запуску «Саюза» на Міжнародную касмічную станцыю. Казахстан, Байканур, 21 сакавіка 2024 года. Фота: Bill Ingalls, NASA
Навіцкі і Васілеўская рыхтуюцца да запуску «Саюза» на Міжнародную касмічную станцыю. Казахстан, Байканур, 21 сакавіка 2024 года. Фота: Bill Ingalls, NASA

Інфармацыю пра асабістае жыццё ўраджэнца Беларусі абнавілі нават на яго старонцы ў Вікіпедыі. Але зноў жа са спасылкай на расійскае медыя.

Дарэчы, Навіцкі і Васілеўская пасля палёту не раз разам наведвалі розныя мерапрыемствы ў гэтым годзе. Напрыклад, у студзені паглядзелі экспазіцыю БМЗ на выставе «Мая Беларусь», у маі сустрэліся з навучэнцамі Слуцкага кадэцкага вучылішча. А ў чэрвені разам прыязжалі ў Смалявічы «не з афіцыйным візітам, а каб пазнаёміцца з мясцовымі святынямі».

Алег Навіцкі і Марына Васілеўская ў Смалявічах, чэрвень 2025 года. Фота: smolevichi-24.by
Алег Навіцкі і Марына Васілеўская ў Смалявічах, чэрвень 2025 года. Фота: smolevichi-24.by

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала касманаўту з просьбай пракаментаваць гэтую інфармацыю.

«Вы мяне смешыце. Я вас не ведаю, вы не ведаеце мяне і спрабуеце нешта спытаць і пацвердзіць, — заявіў ён. — Нехта нешта расказаў, і вы спрабуеце гэта высветліць. Вось вы жанатыя? А якое мае значэнне, з кім я жанаты?»

Пасля ён параіў «не займацца лухтой» і паклаў слухаўку.

«Наша Ніва» звярнула таксама ўвагу, што Навіцкі і Васілеўская сталі насіць пярсцёнкі, падобныя да заручальных, на безыменным пальцы правай рукі.

Марына Васілеўская ў лістападзе 2025 года. Фота: інстаграм Васілеўскай
Навіцкі і Васілеўская ў ліпені 2025 года. Фота: інстаграм Васілеўскай

Алегу Навіцкаму 54 гады. З жонкай Юліяй Навіцкай (ёй зараз 52 гады) яны былі разам прынамсі да зімы 2022 года, больш за 26 гадоў. У Навіцкага дзве дачкі — 29‑гадовая Яна і 8‑гадовая Маргарыта.

Касмічнай турыстцы Марыне Васілеўскай 35 гадоў. Да палёту на МКС яна працавала бортправадніцай авіякампаніі «Белавія». Пасля вяртання на Зямлю жанчына атрымала званне «Герой Беларусі».

Каментары25

  • не такі, як ёсць
    19.11.2025
    А навошта яны зігуюць?
  • нешта нездаровае адчуваецца
    19.11.2025
    нешта нездаровае адчуваецца ў іхных рэакцыях і адказах. нармальная здаровая шчаслівая "ячэйка грамадства", хоць і клаповячыся пра прыватнасць, ня будзе так нэрвова рэагаваць.
  • Ха
    19.11.2025
    Свецкі леў, А твой Лукашэнка з кім жанаты на сёння? Як там Галіна? Ірына? Паліна? Марыя?

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс3

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае8

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс3

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць