Вайна11

Украіна нанесла ўдар па Сызранскім НПЗ у Расіі

У ноч на 22 лістапада ў Самарскай вобласці Украіна правяла атакі беспілотнікамі на прамысловыя аб’екты. Цэлямі сталі прадпрыемствы паліўна-энергетычнага комплексу, паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Федарышчаў.

Сызранскі НПЗ. Фота: Wikimedia Commons

У Сызрані пры адбіцці атакі два чалавекі загінулі ад падзення БПЛА, яшчэ двое атрымалі траўмы. Паводле мясцовых жыхароў, сярод аб’ектаў быў Сызранскі нафтазавод «Раснафты» магутнасцю 8,5 мільёна тон у год, які ўжо раней у жніўні падвяргаўся нападу і часова спыняў працу.

Акрамя таго, Узброеныя сілы Украіны ўдарылі па некалькіх падстанцыях. У Курскай вобласці ў выніку атакі ў мікрараёне Бароўскім Рыльска выйшлі з ладу дзве кацельні, без электрычнасці засталіся каля 3 тысяч абанентаў. Аднак пацярпелых не было, паведаміў губернатар вобласці Аляксандр Хінштэйн.

У анексаваным Расіяй Крыме пацярпела электрападстанцыя «Краснаперакопск» магутнасцю 220 кВ. На месцы ўдару адбыўся пажар; праз падстанцыю ідзе транзіт і размеркаванне магутнасці па паўночным рэгіёне Крыма.

У Растоўскай вобласці атакі закранулі горад Мілерава, дзе размешчаны вайсковы аэрадром. Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар паведаміў пра пашкоджанні адміністрацыйнага будынка і тэхнікі на тэрыторыі. У хутары Транёўка выбітыя вокны ў прыватным доме, пашкоджаныя гаспадарчыя пабудовы і гараж. Людзі не пацярпелі.

Міністэрства абароны Расіі заявіла пра знішчэнне за ноч 69 беспілотнікаў: 16 над Растоўскай вобласцю, па 15 — над Самарскай і Саратаўскай, яшчэ 13 — над Крымам. Уначы Расавіяцыя закрывала аэрапорты ў Самары, Саратаве, Пензе, Тамбове і Ульянаўску праз паветраныя атакі.

Каментары1

  • Вось
    22.11.2025
    Вось так вось, i хай гэтыя фiгуранты маскоўскiх гасцiнiц i дзiчых файлаў iдуць услед за раскйскiм караблем:)

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»33

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць