Грамадства1010

«Яшчэ адзін пазітыўны крок Лукашэнкі». Джон Коўл пракаментаваў вызваленне 31 украінца

Спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл у сацсетцы X прывітаў вызваленне 31 грамадзяніна Украіны ў Беларусі, заявіўшы, што гэта яшчэ адзін пазітыўны крок Аляксандра Лукашэнкі на шляху да дасягнення больш маштабных мэтаў.

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка на адной з сустрэч, пасля якой у Беларусі была вызваленая партыя палітвязняў. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

«Пасля перамоваў з Беларуссю сёння з турмы быў вызвалены 31 украінец. Дзякуй кіраўніку ГУР МА Украіны Кірылу Буданаву за цеснае супрацоўніцтва ў рамках гэтай здзелкі. Гэта яшчэ адзін пазітыўны крок прэзідэнта Лукашэнкі на шляху да дасягнення больш маштабных мэтаў.

У якасці спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ў Беларусі я вяду гэтыя перамовы з [намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях] Крысам Смітам і пры актыўнай падтрымцы Дональда Трампа», — напісаў Коўл. 

9 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі. Таксама ён тады заявіў, што Коўл вядзе перамовы аб вызваленні наступнай партыі палітвязняў.

Каментары10

  • Рыгор
    22.11.2025
    Дзякуй прэзідэнт Трамп!
  • =|
    22.11.2025
    Лукашэнцы утульней на сеньня вызваляць тых, якия пакинуць краину дэ юрэ. Вось на кольки хопиць их каб марнаваць час?))) Альбо прыдзецца пачаць пакидаць у краине беларусау?
  • Смургонец
    22.11.2025
    А колькі палітвязняў дадалося за сёння? Кругазварот палітвязняў ў Беларусі, як кругазварот вады ў прыродзе.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць