Грамадства77

«Дзевяць курэй за ноч». Вёску на Міншчыне аб'ядае ліса — і вывезці яе нельга

У вёсцы Будзённага Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета жыхары ўжо не першы дзень назіраюць адну і тую ж карціну: па вуліцах і падворках свабодна разгульвае ліса. Яна поркаецца ў сметніцах, заходзіць у двары і, паводле словаў мясцовых, адчувае сябе як дома, піша pristalica.by.

Ліса каля сметніцы. Скрыншот відэа

Дзевяць курэй за ноч і напад на сабаку

«Бегае па ўсёй вёсцы, часта бачыла яе на Славянскай і Мірнай, — расказвае мясцовая жыхарка Кацярына Цывіс. — Баімся за хатніх жывёл і дзяцей. Ліса ўкормленая, не баіцца нікога, прыходзіць начамі, як да сябе дадому. Мы звярталіся ў сельсавет, нас накіравалі ў ветстанцыю, але там толькі зачыталі лекцыю пра правілы бяспекі. А праблема засталася».

У агульным чаце вёскі скаргаў становіцца больш. Адна жанчына напісала, што за ноч ліса задушыла ў яе дзевяць курэй, а яшчэ некалькіх унесла. Іншы мясцовы жыхар паведаміў, што на вуліцы Лугавой звер напаў на сабаку. Жыхары асабліва перажываюць за дзяцей: ліса з'яўляецца каля прыпынку школьнага аўтобуса і ідзе за дзецьмі.

Скрыншот відэа

Чаму ні сельсавет, ні ветстанцыя не могуць дапамагчы

Старшыня сельвыканкама Андрэй Мацкевіч пацвярджае, што такія выпадкі ў раёне ўжо не рэдкасць — лісы заходзілі і ў Брадок, і ў Галіцу. Але вырашыць праблему хутка немагчыма: адстрэл у населеным пункце забаронены, камунальныя службы дзікіх жывёл не ловяць.

Галоўны ветдоктар Мінскага раёна Генадзь Залатуха пацвердзіў, што работнікі ветстанцыі таксама не могуць забраць жывёлу, калі яна здаровая і не знаходзіцца ў бядотным становішчы:

«Тое, што дзікая ліса спрабуе пракарміцца і крадзе курачак — гэта натуральныя для яе паводзіны. Калі паступіў сігнал з вёскі Будзённага, мы змаглі толькі пагаварыць з жыхарамі, растлумачыць, як правільна і бяспечна адпуджваць звера — фізічна, хімічна, але без шкоды для чалавека і жывёлы. Часам раім звяртацца і ў асацыяцыю зоаабарончых арганізацый. Але злавіць ці вывезці здаровую лісу мы не можам і не будзем — закон гэтага не дапускае».

Тым часам жыхары працягваюць фіксаваць новыя з'яўленні лісы і спадзяюцца, што да сур'ёзных наступстваў справа не дойдзе. Пакуль жа вёска прывыкае жыць з няпрошанай госцяй, якая ходзіць па вуліцах так упэўнена, быццам таксама лічыць вёску Будзённага сваім домам.

Каментары7

  • Кабета
    23.11.2025
    Ліса ня будзе душыць курэй і пакідаць іх. Яна іх забівае каб з'есці. Калі куры ляжаць забітыя, то гэта хутчэй за ўсё шашок. У нас на вёсцы таксама неяк шмат кур знаходзілі задушанных, думалі на ліс, пакуль шашка не пабачылі
  • Benelli SuperNova
    24.11.2025
    Уверен,что можно. 12-й калибр решает этих вопросов.
  • игнар
    24.11.2025
    какая страна, такие и новости. лиса кур ест. новость - мамя моя...

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць